+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

ПАЛІТВЯЗНІ ДЗЯКУЮЦЬ ЗА ПАДТРЫМКУ. Бяляцкі і Статкевіч даслалі паштоўкі ў Хоцімск

На мінулым тыдні на імя каардынатара кампаніі «Гавары праўду» Валерыя Каранкевіча прыйшлі паштоўкі ад беларускіх палітвязняў Алеся Бяляцкага і Мікалая Статкевіча.

Палітвязні падзякавалі хоцімскім актывістам «Гавары праўду» за падтрымку і салідарнасць, і пажадалі ім і кампаніі поспехаў у працы на карысць нашай краіны.

«Безумоўна, мы будзем працягваць кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і дасылаць ім лісты падтрымкі, — кажа Валерый Каранкевіч. – Ужо зараз напішам адказы Алесю Бяляцкаму і Мікалаю Статкевічу, распавядзем ім пра дзейнасць актывістаў “Гавары праўду” у Хоцімскім раёне ў апошні час. А крыху пазней зноў дашлём лісты салідарнасці ад хоцімскіх актывістаў усім беларускім палітвязням.

Мы спадзяемся, што палітвязні ўжо ў хуткім часе апынуцца на волі. Пакуль жа яны знаходзяцца за кратамі, іх маральная падтрымка – святы абавязак для кожнага актывіста “Гавары праўду”».

Ірына БЕГАНКІНА

zapraudu.info

18 июня 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета