+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Палітвязні падзякавалі бялыніцкіх актывістаў за віншаванні і падтрымку

Бялыніцкія актывісты “Гавары праўду” у апошнія дні атрымалі лісты і паштоўкі ад беларускіх палітвязняў Мікалая Статкевіча, Алеся Бяляцкага і Мікалая Аўтуховіча.

У сваіх допісах палітвязні дзякуюць бялынічан за віншаванні і падтрымку, а таксама зычаць ім усяго найлепшага ў 2014 годзе.

Вось што піша, у прыватнасці, кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі:

foto

Паважаныя сябры! Дзякуй за віншаваньні і ў сваю чаргу хачу павіншаваць вас з новым годам, з Калядамі і Раством! Жадаю найперш здароўя! Пазітыўнага настрою, унутранага спакою і далейшай актыўнасьці! Мы мусім увесь час памятаць, што пад ляжачы, урослы ў зямлю беларускі камень вада сама па сабе не пацячэ.

У мяне ўсё нармальна. Калядная зорка асвятляе і зону, падымаючы святочны настрой”.

Найлепшыя пажаданні бялыніцкім актывістам “Гавары праўду” зычаць у Новым годзе бялыніцкім актывістам “Гавары праўду” і Мікалай Статкевіч з Мікалаем Аўтуховічам.

Ірына Беганкіна, “Гавары праўду”

9 января 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета