+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Памёр былы старшыня легендарнага калгаса «Расвет» Васіль Старавойтаў

Былому палітвызню ішоў 89 год.

Васіль Старавойтаў нарадзіўся 13 чэрвеня 1924 ў вёсцы Барок Бялыніцкага раёна Магілёўскай воблаcці.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне ў якасці байца, пазней — памочніка начальніка штаба 600-га партызанскага атрада. У верасні 1943 года Васіля Старавойтава, які партызаніў разам з бацькам, прынялі кандыдатам у члены камуністычнай партыі. Працяглы час знаходзіўся на камсамольскай і партыйнай працы.

У 1957–1968 гадах працаваў дырэктарам саўгаса «Раднянскі» Клімавіцкага раёна.

У 1968–1997 гадах — старшыня калгаса «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага.
Актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычнага жыцця. Абіраўся дэлегатам XXV, XXVI і XXVII з’ездаў КПСС, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 8-га і 10-га скліканняў, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам бюро Кіраўскага райкама партыі.

Выступаў з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі, не падтрымаў яго кандыдатуру на выбарах. У кастрычніку 1997 года быў адхілены ад працы і арыштаваны.
Абвінавачваўся ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, эканамічных злачынствах, хабары, арганізацыі забойства кіраўніка Магілёўскага Дзяржкантролю Мікалуцкага. Правёў за кратамі амаль паўтары года.

У СІЗА ён перанёс два сардэчныя прыступы, мікраінсульт, пасля якога не мог гаварыць, практычна страціў зрок. У 1999 годзе быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму і канфіскацыяй маёмасці.

Пасля вызвалення з месцаў зняволення вярнуўся дадому, у вёску Мышкавічы Магілёўскай вобласці.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. У 1978 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР».

Крыніца: Наша Ніва

19 февраля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі