+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Пасьля рэгістрацыі колькасьць ахвотных далучыцца да «Гавары праўду» павялічылася

Рэгістрацыя грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» стала штуршком для далучэньня да яе новых актывістаў, упэўены адзін са старшынь арганізацыі Андрэй Дзьмітрыеў:

«За няпоўны тыдзень пасьля рэгістрацыі да нас пажадалі далучыцца больш за 30 чалавек. Адны хочуць стаць валянтэрамі, некаторыя кажуць, што зьбіраюцца ісьці з нашай дапамогай на мясцовыя выбары.

Пашырэньне „Гавары праўду“ адбылося падчас кампаніі „дармаедаў“. І мы ўжо не спадзяваліся на новы прырост. Думалі, што наступае лета, актыўнасьць людзей будзе традыцыйна падаць, надыходзіць мёртвы сэзон. І раптам бачым новы ўсплёск цікавасьці да нас, асабліва ў невялічкіх мястэчках. За гэта мы вельмі ўдзячныя. Будзем апэратыўна ствараць там нашы суполкі і пойдзем разам на мясцовыя выбары».

«Радыё Свабода»

24 мая 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске