+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Павал Вінаградаў зноў пакараны судом на 15 сутак зняволення

Актывіст моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» учора быў затрыманы.

Пра гэта ягонай жонцы Сьвятлане паведамілі ў пастарунку Маскоўскага РУУС.«За што яго затрымалі, дзяжурны не сказаў. Учора Павал патэлефанаваў свайму інспэктару і сказаў, што хоча на час саміту зьехаць зь Менску да бацькі ў Беразіно, бо падчас мерапрыемстваў такога кшталту яго заўсёды затрымліваюць. Спачатку інспэктар сказаў, што яму патрэбны час на развагі, але праз гадзіну ператэлефанаваў і сказаў, што варыянт з ад’ездам у Беразіно магчымы, але трэба прыйсьці ў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю сёньня з раніцы і напісаць заяву».

Сёньня раніцай Сьвятлана падвезла мужа да інспэкцыі, пасьля чаго тэлефон Паўла перастаў адказваць, паведамляе «Радыё Свабода»

«Гадзіне а 12-й з Паўлавага тэлефона мне пазваніў інспэктар і сказаў, што ня трэба падымаць шум, Павал, маўляў, у нас. Таксама ён сказаў, што абмяркоўваецца магчымасьць паездкі ў Беразіно і вырашаецца пытаньне пра працяг нагляду над Паўлам. Я на гэта запярэчыла, што нагляд працягвае суд, і пацікавілася, ці выклікаць мне адваката. На гэта інспэктар сказаў, што дадаткова паведаміць, калі спатрэбіцца адвакат», — паведаміла жонка актывіста.

У размове з www.zapraudu.info  Святлана дадала, што сёння суд Маскоўскага р-на прысудзіў Паўлу 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

 

8 октября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске