+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Паўлу Вінаградаву ўвялі прэвэнтыўны нагляд на 2 гады

У Маскоўскім раённым судзе Менску прайшоў працэс супраць былога вязьня Плошчы Паўла Вінаградава, аднаго зь лідэраў моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду».

Яму памянялі умовы адбыцьця пакараньня. Паводле пазову міліцыі Маскоўскага раёну Менску, у дачыненьні да Вінаградава ўвялі рэжым прэвэнтыўнага нагляду на 2 гады, сярод іншага — абавязаць яго быць дома з 8 вечара да 7 раніцы, забараніць пакідаць горад без дазволу міліцыі.

Міліцыя матывуе гэта тым, што Вінаградаў працягвае кантактаваць з пакаранымі судом асобамі, што ён не працаўладкаваўся і прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці.

Паўла Вінаградава некалькі разоў затрымлівала міліцыя нібыта за брыдкаслоўе. Усяго з пачатку году ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна 25 сутак.

Справу разглядала судзьдзя Тацяна Мотыль, якая ўжо судзіла моладзевых актывістаў.

Раней прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год быў уведзены супраць іншага вязьня Плошчы — Уладзімера Яроменка.

Радыё Свабода

10 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі