+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Павел Вінаградаў: Мне абяцаюць працягнуць тэрмін нагляду

1607072_10203817296772169_4297843018056051834_n

Першыя хвіліны на волі лідара моладзевай арганізацыі «Змена» кампаніі «Гавары праўду» — у рэпартажы «Еўрарадыё».

Ля Акрэсціна Паўла Вінаградава сустракаюць 15 чалавек, палова з якіх журналісты. З кіраўніцтва «Гавары праўду» —  Уладзімір Някляеў і Андрэй Дзмітрыеў. Прысутнічаюць таксама Зміцер і Наста Дашкевічы. Міліцыі разы ў два больш. Павел выходзіць з-за жалезнай брамы на некалькі хвілін раней прызначанага тэрміна. Амаль адразу пачынае расказваць пра планы на час чэмпіянату свету па хакеі.

“Мяркуючы па ўсім, калі ў мяне атрымаецца, я пастараюся з’ехаць у іншы горад, да бацькі. Як не з’еду, то буду, хутчэй за ўсё, тут (ківае галавой на будынак ізалятара). І, хутчэй за ўсё, так і будзе, бо мне збіраюцца працягнуць нагляд. Прынамсі, кіраўнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі спадар Лужынскі мне гэта абяцае”.

Афіцыйна тэрмін нагляду ў Вінаградава павінен скончыцца 25 красавіка. Пасля гэтага дня ён зможа вяртацца дадому пазней за 20 гадзін, а таксама свабодна перамяшчацца па краіне і за яе межамі. І не хадзіць больш адзначацца ў міліцэйскі пастарунак. Акурат пасля апошняга такога візіту Вінаградаў і атрымаў 25 сутак арышту. Кажа, што для яго гэта стала сюрпрызам — раней даводзілася сядзець максімум 15.

“Калі я не памыляюся, некалькі гадоў таму некаму з палітычных давалі 25 сутак. Але нават не памятаю каму… Я другім стаў”.

Вінаградаў расказвае, што большасць сакамернікаў мела значна меншыя тэрміны, хоць сядзелі яны  за больш цяжкія правапарушэнні, у асноўным крадзяжы ды хуліганства. Паўла ж прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыі і лаянцы. Чаму яго тэрмін быў такім працяглым, Павел назваць не можа. Кажа, што сам шмат думаў пра гэта, але лагічнай і абгрунтаванай прычыны назваць так і не можа: “Нехта там зверху прыдумаў, што я павінен зараз сядзець 25 сутак, а не 15, вось суддзя і дала 25”.

Расказвае новавызвалены Павел і пра пазітыўныя моманты. За амаль месяц адсідкі яму давялося удасканаліць размоўную англійскую мову дзякуючы знаёмству з былым форвардам магілёўскага “Дняпра” Мадзіба Сідзібэ, які чакае на Акрэсціна дэпартацыі ў родны Нігер. А таксама французскую, калі трапіў у адну камеру з цемнаскуым грамадзянінам невядома якой краіны: тады спатрэбілася знакамітая фраза пра “жо не манж па сіс жур”.

Вінаградаў таксама кажа, што з кожным годам і нават месяцам сядзець на Акрэсціна становіцца ўсё больш камфортна. А пасля дазволу на прадуктовыя перадачы (5 кілаграмаў раз на тры дні) можна нават паправіцца.

Крыніца: Еўрарадыё

8 апреля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі