+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Перадышка ў змаганні за летнюю кухню

Жыхарка Пружан пенсіянерка Вольга Вашкевіч атрымала перадышку ў змаганні за летнюю кухню на сваім участку.

Берасцейскі абласны суд адмяніў рашэнне суда Пружанскага раёна, па якім Вольга Вашкевіч аштрафавана на 2 мільёны рублёў за ўзвядзенне на сваім участку летняй кухні. Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў, да якога пенсіянерка звярнулася па дапамогу, лічыць адмену рашэння маленькай перамогай:

— Калі Вольга Міхайлаўна звярнулася ў райвыканкам, каб ёй пацвердзілі магчымасць пабудаваць летнюю кухню, то ёй адмовілі: няма дакумента на зямлю. Але самае цікавае тое, што побач з ёй, на гэтым жа ўчастку, чалавек, які меў сувязі з райвыканкамам, атрымаў ільготны крэдыт, пабудаваў хату і райвыканкам зацвердзіў гэтую забудову як легальную.

Пракуратура Пружанскага раёна апратэставала заўчаснае адлічэнне штрафу з пенсіі Вашкевіч. Ёй вернута сума ў 300 тысяч рублёў, якія паспелі вылічыць.

Справа пенсіянеркі Вашкевіч адпраўлена ў суд першай інстанцыі на новы разгляд.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота counsel.by

25 января 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі