+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Пераходзіць ці не пераходзіць? (фота)

Сярод мноства дробязяў, якія псуюць жыццё гараджанам Белаазёрска, што на Брэстчыне, з’ўляецца пераход на праспекце Міра, каля дома № 2.

Каб перайсці дарогу па гэтаму пераходу, трэба пераадолець бардзюры, у той час, калі праз некалькі метраў знаходзіцца абсталяваны па ўсіх правілах пераход, але цяпер ён не абазначаны. Можна ў любы момант атрымаць штраф, кажа актывіст кампаніі «Гавары праўду» Валянцін Лазарэнкаў:

Неабазначаны цяпер пераход быў зроблены па ўсіх правілах, па ім можна лёгка перайсці дарогу з дзіцячым вазочкам. Упершыню за 20 гадоў чалавека аштрафавалі, на 100 тысяч, у 00.15 начы. Сёння паўстала пытанне, што міліцыянты могуць стаць паабапал неабазначанага перахода і браць з людзей па 100 тысяч. Аштрафаваць аштрафавалі, грошы забралі, а на вырашэнне праблемы хіба розуму не хапае.

Калі Лазарэнкаў звярнуўся да старшыні гарвыканкама Вячаслава Дамброўскага, каб вырашыць пытанне на карысць грамадзян, той адрэзаў: не хочуць плаціць, няхай не ходзяць.

Крыніца: Радыё Рацыя

22 мая 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі