+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Пікет ля Камароўскага рынка з нагоды Дня народзінаў «рыцара Міколы» (фота, відэа)

12 жніўня а 13-ай гадзіне ля Камароўскага рынка ў Мінску быў зладжаны суместны пікет кампаніі «Гавары праўду» і Руха «За свабоду!» з нагоды дня нараджэння Міколы Статкевіча.

Фармальна пікет праводзіўся ў межах збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, што карыстаюцца падтрымкай «Гавары праўду» і Руха «За свабоду!».

Але галоўнай мэтай гэтага мерапрыемства з’явілася прыцягненне ўвагі грамадзян да існуючай ў нашым грамадстве праблемы палітвязняў.

Таксама актывісты з абедзвюх кампаній прапаноўвалі жыхарам сталіцы адправіць тэлеграммы віншавання ды святочныя паштоўкі з нагоды дня народзінаў экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Міколы Статкевіча, які да гэтай пары знаходзіцца за кратамі.

Дзеля гэтага на інфармацыйных стэндах патэнцыйных кандыдатаў, побач з іх фотаздымкамі, былі наклеены і вялікія партрэты Міколы Статкевіча, пад якімі былі размешчаны віншавальныя радкі ад Уладзіміра Някляева.

Цябе не зламалі! Твой дух на муку не змалолі!

Праз Плошчу, праз краты ты крочыш дарогай да волі!

Па гэтай дарозе гісторыі коціцца кола…

Жыве Беларусь! З днём народзінаў, рыцар Мікола!

На пікет прыйшлі і лідары «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў разам з Аляксандрам Фядутай. Рух «За свабоду!» прадстаўлялі Аляксандр Мілінкевіч, які сам вылучаецца шляхам збору подпісаў па 109 — ай выбарчай акрузе городу Мінску, ды яго намеснік Юрась Губарэвіч.

Андрэй Дзмітрыеў з Аляксандрам Мілінкевічам правялі перад пачаткам мерапрыемства імправізаваную прэс-канферэнцыю для журналістаў незалежных СМІ.

Яны падкрэслілі, што, добра ўсведамляючы «дэмакратычнасць гэтых так званых выбараў», усёж-такі трэба выкарыстоўвываць усе магчымасці, якія дае перадвыбарчая кампанія. Пікет, які ладзіцца сёння, яскравае пацвержанне таму, бо дае магчымасць прыцягнуць увагу як мага большай колькасці грамадзян да праблемы палівязняў, паказаць ім, што не трэба баяцца выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю. І, саме галоўнае, што есць рэальныя сілы ў Беларусі, якія здольны эфектыўна абараняць іх правы і інтарэсы ад праізволу чынавенства.

Маладзёвыя актывісты кампаніі «Гавары праўду»«Zмена» на чале з зайцам Валерай зладзілі невялічкі флешмоб — «Свабоду палітвязням!». На балёніках, якія прывязаныя стужкамі да цацачнага мядзьведзіка, былі напісаны прозвішча беларускіх палітвязняў. Кожны жадаючы мог перарэзаць стужку і сімвалічна адпусціць палітвязня на волю.

Жонка Статкевіча Марына Адамовіч, якая прыйшла на пікет, падзяквала яго арганізатарам за салідарнасць з мужам.

— Усё, што робіцца дзеля нашых палітвязняў, усё, што прыцягвае увагу, як беларускай, так і замежнай супольнасці, да гэтай праблемы, усё добра. Таму я шчыра ўдзячна ўсім тым, хто сёння павіншаваў Міколу з днём народзінаў, хто не пабаяўся напісаць яму словы падтрымкі і салідарнасці, — адзначыла спадарыня Марына.

Трэба адзначыць, што жыхары сталіцы з ахвотай дасылалі Статкевічу свае віншаванні. За паўтары гадзіны, што цягнуўся пікет, было адпраўлена больш за поўсотні тэлеграмм і паштовак.

Юрый Ганчар, zapraudu.info

 

12 августа 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета