+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Пікет у падтрымку Сяргея Каваленкі прайшоў у Смаленску

3 сакавіка акцыю арганізавалі віцебскія актывісты, якія прыехалі ў Смаленск на канцэрт гурту «Ляпіс Трубяцкой».

Удзельнік пікету, актывіст кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Парсюкевіч расказаў, што мінакам раздавалі ўлёткі пра лёс зьняволенага апазыцыянэра-галадоўніка:

«Улёткі атрымалі і смаляне, і беларусы, якія прыехалі на канцэрт з розных рэгіёнаў нашай краіны. Шмат хто зь іх выказваў жаданьне далучыцца да пікету, таму можна казаць, што ўдзельнікаў атрымалася чалавек 20-25. У нас быў плякат «Свабоду Сяргею Каваленку і беларускім палітвязьням», а таксама бел-чырвона-белы сьцяг. Дарэчы, падчас канцэрту «Ляпіса Трубяцкога» у залі таксама луналі бел-чырвона-белыя сьцягі». Паводле Сяргея Парсюкевіча, расейская паліцыя да пікетоўцаў ніякіх прэтэнзій ня мела. Да ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці нават падышоў прадстаўнік абласной суполкі «Адзінай Расеі» ды сказаў, што абавязкова пацікавіцца гэтай праблемай, як толькі скончацца прэзыдэнцкія выбары.

24 лютага Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і 1 месяц за парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня пасьля суду за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Не прызнаўшы сябе вінаватым, 19 сьнежня віцебскі сябар КХП БНФ абвясьціў галадоўку пратэсту.

​​

Радыё «Свабода»

4 марта 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі