+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Пісьменніцкую ініцыятыву дзяржава праігнаравала: вуліцы Барадуліна пакуль не будзе

Як ужо паведамлялася, распачалася грамадская кампанія “Вуліца Барадуліна” па зборы подпісаў за прыняцце мер па ўшанаванні памяці Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Перад тым – яшчэ 6 мая 2014 года – Саюз беларускіх пісьменнікаў накіраваў афіцыйны ліст прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь Міхаілу Мясніковічу з хадайніцтвам аб стварэнні Урадавай камісіі па ўвекавечванні памяці Рыгора Барадуліна і прапановамі па ўшанаванні яго спадчыны.

Асноўнымі пунктамі дзейнасці камісіі, на думку Саюза беларускіх пісьменнікаў, павінны былі стаць:

— падрыхтоўка і выданне Поўнага збора твораў Рыгора Барадуліна;

— усталяванне на доме ў Мінску, дзе жыў паэт (вул. Івана Мележа, 4), памятнай шыльды;

— хадайніцтвы аб прысваенні імя Р. І. Барадуліна вуліцам у Мінску і г.п. Ушачы Віцебскай вобласці;

— заснаванне мемарыяльных экспазіцый, прысвечаных жыццю і творчасці Р. І. Барадуліна, у літаратурных музеях Мінска, Віцебска і Ушачаў;

— хадайніцтва аб прысваенні імя Р. І. Барадуліна школе ў г.п. Ушачы;

— усталяванне помніка на магіле паэта;

— падрыхтоўка радыё- і тэлеперадачаў, а таксама дакументальнага фільма пра Р. І. Барадуліна і інш.

16 чэрвеня гг. старэйшая пісьменніцкая арганізацыя Беларусі атрымала на свой ліст несуцяшальны адказ – не ад кіраўніка Савета Міністраў, а за подпісам намесніка міністра культуры В. М. Чэрніка.

З дакумента вынікае, што, апрача некалькіх лакальных мерапрыемстваў — у прыватнасці, кніжных тэматычных выставак у Музеі гісторыі беларускай літаратуры (які зачынены на доўгатэрміновы рамонт), Нацыянальнай бібліятэцы, кніжнай выстаўкі і літаратурнага вечара ва Універсітэце культуры і мастацтваў — больш нічога з боку дзяржавы не плануецца.

Памяць творцы агульнанацыянальнага маштабу на малой радзіме мяркуюць ушанаваць, пашырыўшы частку экспазіцыі, прысвечанай Р. Барадуліну, ва ўстанове культуры “Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е. Лабанка”.

Самыя ж істотныя прапановы Саюза беларускіх пісьменнікаў, згаданыя вышэй, засталіся па-за ўвагай чыноўніцкіх структураў.

Барадулин

 

 

Каментар старшыні ГА “СБП” Барыса Пятровіча (Сачанкі):

 

– Гэты адказ – звычайная чыноўніцкая адпіска. Практычна ніводная з прапановаў Саюза беларускіх пісьменнікаў не падтрыманая. Стварэнне Урадавай камісіі па ўшанаванні памяці Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна дзяржава палічыла “не абавязковым”. Можа, яно й так… Бо што з таго, што пасля смерці Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (дзевяностагоддзе з дня нараджэння якога мы нядаўна адзначылі) такая камісія была створаная і нават была прынятая адпаведная пастанова Савета Міністраў. Але большасць галоўных пунктаў той пастановы так і нявыкананая за адзінаццаць гадоў. Дагэтуль няма вуліцаў Васіля Быкава ў Менску і Гародні, няма шыльдаў на дамах, дзе ён жыў, не выходзіць у дзяржаўным выдавецтве Збор твораў… Прыкра і горка усведамляць, што так абыякава беларуская дзяржава ставіцца да памяці пра сваіх лепшых сыноў. Гэты ліст з міністэрства культуры адказ не толькі нам, але і грамадзянскай кампаніі “Вуліца Барадуліна”. Але не трэба адчайвацца. Значыць, варта спадзявацца толькі на свае сілы. І першай справай для ўсіх нас – пісьменнікаў, сяброў, прыхільнікаў творчасці Рыгора Барадуліна, павінна стаць дапамога сям’і ва ўсталяванні помніка на магіле Народнага паэта ва Ушачах. Ну і варта працягваць бамбардаваць галовы чыноўнікаў лістамі аб неабходнасці перайменавання вуліцаў, выдання збораў твораў, устаноўкі шыльдаў на дамах, дзе жылі творцы – не толькі Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў, але і тыя, хто сёлета пайшоў ад нас – Анатоль Кудравец, Уладзімір Дамашэвіч, Давід Сімановіч, Генадзь Бураўкін…

«Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Барадулин2

 

26 июня 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі