+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Плённыя вынікі кампаніі «За чыстае паветра»

Брэсцкія ўлады звярнулі ўвагу на праблему забруджвання паветра ў горадзе над Бугам, а менавіта на прыбярэжнай тэрыторыі каля ракі Мухавец.

Брэсцкія актывісты кампаніі «Гавары праўду» атрымалі адказ ад Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. Вырашыць дадзеную праблему прадстаўнікі ўлады паабяцалі да 2016 года.

Актывістку кампаніі «Гавары праўду» Ганну Канюс здзіўляе, чаму ўлада ніжэйшай інстанцыі не змагла даць адказу на пытанне:

— Хоць канкрэтна нам адказалі, што, дзе і як. У адрозненні ад гарадскога і Маскоўскага раённага камітэтаў. Тут хоць ёсць адказ на нашыя пытанні. Мабыць, сапраўды, улада працуе. Толькі вось чаму на ніжнім узроўні — гарвыканкам, раённая Адміністрацыя — не змаглі нам адразу адказаць, што нам прыйшлося пісаць у вышэйшыя інстанцыі. Вось гэтага я не ведаю.

У рамках кампаніі “За чыстае паветра” грамадскімі дзеячамі было сабрана больш за 1000 подпісаў грамадзянаў за вырашэнне пытання забруджвання паветра ў Брэсце.

Крыніца: Радыё Рацыя

26 марта 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі