+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Полацк: зарэгістравана ініцыятыўная група Лідзіі Сагідулінай

17 ліпеня ініцыятыўная група Лідзіі Сагідулінай, віцебскай актывісткі кампаніі «Гавары праўду», зарэгістравана па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28.

У склад групы ўвайшлі ў асноўным полацкія і наваполацкія актывісты кампаніі «Гавары праўду». Кіраўніком групы з’яўляецца Яўген Вільскі, жыхар Наваполацка. У склад ініцыятыўнай групы не ўключаны адзін з жыхароў Полацка, чые імя і імя па бацьку, а гэтак жа месца рэгістрацыі былі няправільна пазначаны ў спісе.

З заўтрашняга дня сябры ініцыятыўнай групы Лідзіі Сагідулінай могуць прыступіць да збору неабходнай для рэгістрацыі кандыдата 1000 подпісаў.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

18 июля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі