+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Прагаласуйма за станцыю метро імя Васіля Быкава!

У самым хуткім часе сталіца атрымае трэцюю лінія метро. Мінгарвыканкам вырашыў запытацца ў вас, як менавіта назваць новыя станцыі?

Абсалютная іх большасць, мажліва, атрымае годныя, прыгожыя назвы. Але станцыю побач з гістарычным цэнтрам мяркуецца назваць вельмі нейтральна, невыразна, бяздушна – «Юбілейная плошча».

Пагадзіцеся, і без таго надзвычай мала ў нашым горадзе месцаў з удалымі гістарычнымі назвамі. Дык навошта ствараць яшчэ адну пасрэднасць, калі беларусы даўно змагаюцца за ўшанаванне памяці Васіля Быкава?

Тым больш, вясной 2010 года дзеля гэтага было сабрана больш чым 100 тысяч подпісаў.


ПРЫЧЫМ ТУТ МЕТРО?

Па-першае, больш за 40 тысяч подпісаў былі сабраны менавіта за наданне імя Васіля Уладзіміравіча адной з будучых станцый метро.

А па-другое, апошнія гады свайго жыцця Васіль Быкаў жыў у доме насупраць мяркуемай станцыі. Тут і зараз ягоныя суседзі, тут у хуткім часе будзе ягоны мемарыяльны музей і памятная дошка.

Засталося зусім мала часу! 28 сакавіка Мінгарвыканкам падсумоўвае абмеркаванне назваў новых станцый метро. У дэпутатаў няма аргумантаў, каб адмовіць жыхарам Мінску ў нашай з вамі просьбе: дзеля яе выканання не спатрэбіцца што-небудзь перайменоўваць, а выдаткі такія самыя, калі нават назваць гэтую станцыю як небудзь інакш.

ШТО ПАТРАБУЕЦЦА?

Усяго толькі пакінуць свае дадзеныя пад зваротам, змешчаным ніжэй.

Пасля ціснеце “Даслаць”, і ваш індывідуальны зварот аўтаматычна накіроўваецца гарадскім уладам.

У ЧЫМ ЯГО МОЦ?

Згодна з законам аб звароце грамадзян, ваш электронны зварот мае такую ж сілу, як і папяровы ліст. Зараз зрабіць важную справу можна наўпрост з канапы.

ЧАМУ ГЭТА ТРЭБА?

Хто, як не Вы, можаце дапамагчы з’яўленню ў Мінску годнай назвы метро, ушанаванню найвялікшага беларускага пісьменніка і мысляра?! Гэта трэба нашаму гораду і краіне, нашаму народу!

Падпісацца за гэтую ініцыятыву Вы можаце, клікнуўшы на банер, што месціцца на галоўнай старонцы сайта пасля блока навін.

23 марта 2012

Коментарии

  • Лиля23 марта 2012 #

    станцыя Васiля Быкава — найлепшая назва!

  • Юлия Чернявская23 марта 2012 #

    Голосую, разумеется. Правильное название.

  • Аляксей Маневіч23 марта 2012 #

    Васіль Быкаў — наш гонар. Ушануйма годных беларусаў!

  • Eugenes23 марта 2012 #

    С улицей не получилось, надеюсь, хоть тут пойдут навстречу. Подписался.

  • Уладзімір23 марта 2012 #

    Галасую за вуліцу і станцыю метро!

  • Александр Шутов23 марта 2012 #

    Поддерживаю предложение о названии станции метро именем В.Быкова

  • Алексей23 марта 2012 #

    Толькі так!! Васіль Быкаў — гонар Нацыі!

  • Александр23 марта 2012 #

    Голосую за станцию им. В. Быкова.

  • Анна23 марта 2012 #

    У нас обязательно должны быть символы гордости за нашу историю и народ!!

  • Marica23 марта 2012 #

    Гэта трэба было зрабiць дауно.

  • Лидия23 марта 2012 #

    Я не живу в г.Минске,но очень хочу,чтобы ст. метро носила имя Быкова!

  • Антон Астаповіч23 марта 2012 #

    Я толькі за Быкава. Але нашыя праўдарубы куды не ўлезуць — усё праз задніцу. Яны хоць ведаюць, што бяздушны, па іх меркаванню, мікратапонім «Юбілейны пляц» — ёсць назвай гістарычнай, якая з кан. 19 ст., як і сама плошча існуе? Мазгоў сваіх няма, так бы параду спрасілі ў каго, ці што?

  • Антон Астаповіч23 марта 2012 #

    І яшчэ. З вуліцай справу хоць да нейкага выніку давядзіце, а потым пад зямлю спускайцеся.

  • belarus23 марта 2012 #

    Класна, што ёсць разумны (ці, хутчэй, інфармаваны пра мікратапонімы) Антон Астаповіч. Цяпер, хто прачытае яго каментар, таксама даведаецца пра мікратапонім «Юбілейны пляц». Наступны пункт спрэчкі мусіць быць пра бяздушнасць. А вось наконт парады — адкуль праўдарубам было ведаць, што парады трэба прасіць у Антона Астаповіча і, больш за тое, парады наконт чаго?

  • Антон Астаповіч23 марта 2012 #

    Парады трэба не ў Астаповіча прасіць. Спецыялістаў хапае па тапаніміцы і мікратапаніміцы ў шматлікіх гарадах. Проста нельга, прыкрываючыся Быкавым, дзейнічаць брутальна, як бальшавікі, а ў гэтым выпадку з ініцыятывай ГП, абы толькі імітаваць дзейнасць. Няўжо не зразумела, што выкараненне гістарычнага, аўтэнтычнага мікратапоніму, нават ва ўгоду ўвекавечвання памяці нацыянальнага дзеяча — барбарства. Няўжо не зразумела, што гэта абраза для Быкава, што ён ніколі б на такое не пагадзіўся. Няўжо не зразумела, што калі мы карчуем традыцыйную назву і называем імем Быкава, мы гэтае імя дэвальвуем? Што, для рашэння праблемы не хапае Маладзёжных, Пушкінскіх, Пралетарскіх і г.д.? Мо праз месяц ГП выступіць з ініцыятывай Нямігу ці Ракаўскую у нечый іншы гонар перайменаваць? З такімі падыходамі, чаму не?

  • Яўген23 марта 2012 #

    Адназначна за Васіля Быкава!

  • Антон Астаповіч23 марта 2012 #

    Калі Вы хочаце знішчыць гістарычны мікратапонім, прыкрываючыся быццам бы высакароднай мэтай, чым Вы лепей, у такім выпадку, нашых мінгарвыканкамаўскіх і мінкультаўскіх чыноўнікаў, якія пад самымі рознымі соўсамі, нават са спробамі псеўданавуковых абгрунтаванняў, знішчалі і працягваюць знішчаць Гістарычны цэнтр Мінска.

    Заклікаю не весціся за таннымі папулісцкімі прапановамі, а аднесціся да справы адказна. У Мінску практычна не засталося гісторыі. І калі гістарычная назва «Юбілейная плошча» захавалася, яна павінна быць замацавана і ў назвах транспартных аб’ектаў. Гэта жалезная логіка.

    І хацелася б ведаць. Хто персанальна прыдумаў такую ініцыятыву па вось менавіта такому перайменаванню перспектыўнай станцыі. А тое кампанія ГП — рэч абстрактаня. Ці хопіць характару назвацца і персаніфікавацца ініцыятару?

  • Runa24 марта 2012 #

    Я «За»

  • Яна Шкаброва24 марта 2012 #

    падтрымліваю

  • belarus24 марта 2012 #

    Спадар Астаповіч, на маю думку, мяшае боб з гарохам. Здаецца, «праўдарубы» не прапануюць змяніць назву плошчы. Яны кажуць адно пра новую станцыю метро. Няхай будзе Юбілейная плошча, а яшчэ лепей Юбілейны пляц (ці як там гэтае месца гістарычна называлася). І калі ўжо спрачацца пра назвы станцый, то мэтазгодна з Фрунзенскай зрабіць Юбілейную. Так і плошча застанецца ў назвах транспартных аб’ектаў (прыпынкі наземнага транспарту і метро), і станцыя імя Васіля Быкава з’явіцца.

  • Антон Астаповіч24 марта 2012 #

    Не боб з гарохам. Тут жалезная горадабудаўнічая логіка. Ёсць Юбілейная плошча, як гарадскі абшар. Яна знаходзіцца ў сістэме транспартнага каркасу, і назвы прыпынкаў павінны адлюстроўваць тапаграфічную сітуацыю, тым больш у падземным транспарце. У нас і так касякоў хапае, бо ўсе там Пралетарскія, Спартыўныя (у народзе Сартырнай завуць), Маладзёжныя — недарэчнасць, якую рана ці позна трэба выпраўляць.

    Увогуле, называць транспартны прыпынак уласным імём — задума вельмі няважная. Ну калі толькі гэта не тычыцца вялікага транспартнага аб’екта, такога як аэрапорт і г.д. Тут жа размова пра гарадскі транспарт. Увекавечывнне імя ў сістэме гораду — гэта мемарыяльная шыльда, малая архітэктурная форма, помнік, назва вуліцы, плошчы, парка.

    А калі браць гарадскую транспартную сістэму, то нават мая ўчорашняя прапанова па Пралетарскай і т.п. — памылковая на падставе, сказанага вышэй. Так згарача напісаў. Не падумаўшы.

    А па памяці Васіля Быкава трэба ўсё ж такі займацца вуліцай, тым што не дароблена да канца. І калі Вас шчыра гэтая праблема цікавіць, і Вы гатовыя працаваць, магу вывесці Вас на добрых спецыялістаў, якія ўваходзяць у склад тапанімічнай камісіі Мінгарвыканкама, каб Вы скаардынавалі свае дзеянні і працавалі ў гэтым накірунку.

    Нахрапам, грамадскай кампаніяй справу ніколі не вырашыце.

  • belarus24 марта 2012 #

    Ну вось, дзякуючы нашай перепісцы са спадаром Астаповічам кампанія «Гавары праўду» атрымала рэальную прапанову аб супрацоўніцтве. Прычым не па адным асобным пункце. Трэба кааперавацца.

  • Балакiр Дзянic25 марта 2012 #

    +1

  • Алена Андросік26 марта 2012 #

    Файная ідэя!

  • Алена Андросік26 марта 2012 #

    Спадзяюся, што ўсё атрымаецца!

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі