+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

ПРАКУРАТУРА «НАЕХАЛА» НА СУД. Баранавіцкія актывісты лічаць гэта «сенсацыйным»

Баранавіцкая міжраённая пракуратура прызнала незаконным рашэньне суда па забароне «Мілавідскага фэста».

Гарвыканкам забараніў мерапрыемства па надуманых нагодах. Суд, па завядзёнцы, стаў на бок выканкама.

Аднак пракуратура зазначыла, што «адмаўляючы ў задавальненьні скаргі, суд не ўлічыў довадаў заяўніка па сутнасьці патрабаваньняў».

У выніку пракуратура ў касацыйным пратэсьце просіць адмяніць рашэньне па скарзе баранавіцкага актывіста «Гавары праўду» Вячаслава Болбата, і накіраваць справу на новы судовы разгляд.

Каментуючы дадзенае рашэньне, В.Болбат назваў яго «сенсацыйным». «Калі гэта не загадзя спланаваны спэктакль – чакаем працягу!» – адзначыў ён.

zapraudu.info

 

30 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам