+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Пракуратура шукае кандыдата ў дэпутаты «Гавары праўду» за запіс у фэйсбуку

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Яраслаў Берніковіч з Глыбокага атрымаў позву па пошце.

Берніковіч з’яўляецца кандыдатам у дэпутаты па Наваполацкай выбарчай акрузе № 25. Праз фэйсбук ён звярнуўся да прыхільнікаў байкоту. Кандыдат заявіў, што гатовы дапамагчы ім офісам і тэхнічнымі сродкамі, калі яны правядуць паўнавартасную кампанію байкоту па Докшыцкай выбарчай акрузе № 22.

У Докшыцкую акругу ўваходзяць Глыбоцкі, Докшыцкі і Ушацкі раёны. Па гэтай акрузе балатуецца спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, былы кіраўнік Віцебшчыны. Меркавалася, што выбары тут будуць безальтэрнатыўнымі. Зараз тут зарэгістраваныя тры кандыдаты, але кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў сярод іх няма.

Старшы памочнік пракурора Валерый Дайлідзёнак пацікавіўся ў Яраслава Берніковіча, ці пісаў ён гэты зварот у Фэйсбуку. Берніковіч паведаміў, што старонка з’яўляецца яго прыватнай і ён сапраўды такое пісаў, хаця сам не з’яўляецца прыхільнікам байкоту. Актывіст ужо трэці раз прымае ўдзел у парламенцкай кампаніі. З Берніковіча ўзялі пісьмовае тлумачэнне і адпусцілі.

Крыніца: Еўрарадыё

27 августа 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі