+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Пракурор Эдуард Сянкевіч “расчышчае” сабе дарогу ў дэпутаты

17 верасня, пад’язджаючы да свайго працоўнага месца – будынка магілёўскай абласной пракуратуры па Дабралюбава, 6, – кандыдат у дэпутаты па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85 Эдуард Сянкевіч устанавіў законную справядлівасць і загадаў ДАІ аштрафаваць усіх кіроўцаў аўто, якія былі прыпаркаваны пад знакам “Стаянка забаронена”.

Амаль палову вуліцы ўладальнікаў аўто патрапілі пад санкцыі пракурора. Выконваць распараджэнне грознага чыноўніка адправілі капітана ДАІ, які адзначыў, што ў выпадку, калі ён не аштрафуе парушальнікаў дарожнага руху – яго дэпрэміруюць. Па выніках праробленай працы ён мусіць дакласці свайму начальству.

Уладальнікі аўто адзначаюць, што, аддаваўшы такі загад, чалавек пазбаўлены чалавечнасці і праяўляе высакамернасць.

“Замест таго, каб даваць загады штрафаваць людзей – лепей бы паспрыяў таму, каб ў гэтым месцы і побач з ім былі пабудаваны новыя парковачныя месцы – каб людзі маглі бесперашкодна паркаваць свае аўто. Думаю, што пасля сённешняй выхадкі Сянкевіч згубіў частку свайго электарата, тых, хто патэнцыйна мог за яго прагаласаваць. Гэта недальнабачны ўчынак”, — кажа Ігар, адзін з аштрафаваных аўтаўладальнікаў.

Кандыдат у дэпутаты Аляксей Паўлоўскі, які балатуецца таксама па выбарчай акрузе №85 кажа, што лепей бы чалавек змагаўся з парушэннямі працоўнага заканадаўства і недапускаў росту злачыннасці, чым з аўтаўладальнікамі.

“Сянкевіча — гэта абсалютна аморфны кандыдат у дэпутаты. Яго ўжо прызначылі ў парламент, таму ён ужо і пачаў паводзіць сябе як яшчэ большы начальнік. Сцены на будаўніцтве “ВМГ-індустры” падаюць, а ён ніяк не рэагуе. Вось так і будзе ён працаваць у парламенце заплюснуўшы вочы на патрэбы народа”, — кажа Аляксей Паўлоўскі.

Ян Праўдалюбаў, zapraudu.info

18 сентября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ