+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Пракурорская салідарнасць

Намеснік пракурора Брэсцкай вобласці А.Точка адказаў на скаргу грамадскага актывіста «Гавары праўду» Рыгора Грыка.

14 студзеня баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык атрымаў пісьмо № 0700-4-2012 з абласной пракуратуры, якое падпісаў намеснік пракурора Брэсцкай вобласці А.Точка.

Раней мы паведамлялі, што Рыгор Грык скардзіўся абласному пракурору на дзеянні пракурора горада Баранавічы А.Більдзейка, які 28 лістапада вынес яму афіцыйнае пісьмовае папярэджанне за ўдзел у несанкцыянаваным мясцовым сходзе 8 кастрычніка ў старым парку горада. Грамадскі актывіст тлумачыў гарадскому і абласному пракурорам, што 8 кастрычніка ён прымаў удзел не ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, а ўдзельнічаў у сутрэчы з дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета А.Галькевічам. Таму у сваёй скарзе ён папрасіў Брэсцкую абласную пракуратуру адмяніць незаконнае рашэнне пракурора горада Баранавічы.

Аднак намеснік пракурора Брэсцкай вобласці А.Точка традыцыйна падтрымаў рашэнне баранавіцкай пракуратуры і параіў Грыку, у выпадку нязгоды з такім рашэннем, звяртацца ў суд.

Вадзім Бегені, zapraudu.info

17 января 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі