+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Прапанова Уладзіміра Някляева далучыцца да супольнай працы з Радай БНР знайшла міжнародную падтрымку

25 сакавіка бягучага года ў Нью-Ёрку адбылося ўрачыстае пасяджэнне прадстаўнікоў беларускай дыяспары з нагоды 94-х угодкаў утварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

На гэтым сходзе была прынята рэзалюцыя, якую мы прапануем вашай увазе.

Рэзалюцыя

Мы, удзельнікі ўрачыстай імпрэзы ў гонар 94-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, якія сабраліся 25 сакавіка 2012 году ў грамадзкай залі Катэдральнага сабору сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк), пасьля выслуханых дакладаў, спавешчаньняў і прывітаньняў

канстатуем:

ідэі незалежнасьці, нацыянальнай годнасьці, дэмакратыі, правоў чалавека, закладзеныя ў падмурак беларускай дзяржаўнасьці стваральнікамі БНР у1918 годзе, – слушныя, трывалыя, адзіна правільныя; яны апаноўваюць розумы й сэрцы ўсё большай колькасьці беларусаў, і мы, тут прысутныя, пацьвярджаем нашую гатовасьць працаваць дзеля іх ажыцьцяўленьня;

ухваляем:

дзейнасьць грамадзкіх арганізацыяў, партыяў і асобных дзеячаў, скіраваную на пашырэньне ідэяў 25 Сакавіка сярод насельніцтва Беларусі, асабліва – моладзі, а таксама на здабыцьцё прыхільнасьці й паразуменьня з боку дэмакратыяў сьвету да гераічнага змаганьня нашых суродзічаў з “апошняй дыктатурай Эўропы”;

заклікаем:

пашыраць выказаную Уладзімерам Някляевым, лідэрам кампаніі “Гавары праўду” ды падтрыманую шэрагам грамадзкіх і палітычных дзеячаў Беларусі прапанову пра далучэньне змагароў на Бацькаўшчыне да працы Рады БНР, легітымнага беларускага ўраду ў выгнаньні, паслядоўнага й маральна адказнага выказьніка нацыянальных беларускіх інтарэсаў.

 25 сакавіка 2012 году

Бруклін, Нью-Ёрк    

2 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Андрей Дмитриев говорит правду Пауку