+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Праўда не у тых, у каго сіла, а ў тых, у каго Праўда.

Кожны год валанцёры кампаніі  “Гавары праўду” г.п. Хоцімск віншуюць паштоўкамі ўсіх палітычных вязняў.

Давайце нагадаем імёны тых, хто напярэдадні Новага года і Калядаў усё яшчэ знаходзяцца за кратамі. Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч,  прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, праваабаронца Алесь Беляцкі, а таксама Яўген Васьковіч, Андрэй Гайдукоў, Мікалай Дзядок, Эдуард Лобаў,  Ігар Аліневіч, Арцём Пракапенка.

nikolay_statkevich nikolay_avtuhovich akts_belayzki

evgeniy_vaskovich andrey_gaygukou nikolay_dedok

eduard_lobov igor_olenevich artem_prokopenko

Ці ведаюць яны, за што пакараны? Ведаюць. За Беларусь, каб яна была свабоднай, дэмакратычнай краінай. Каб просты беларус быў паўнапраўным гаспадаром Зямлі сваіх продкаў. Каб ніхто, карыстаючыся сваёй службовай пасадай, не мог парушаць у Беларусі правы чалавека.

Хто сядзіць? Адукаваныя людзі Беларусі. Сумленныя і неабыякавыя да грамадства і Радзімы.

Ім цяжка. Як інфармуе праваабарончы Центр “Вясна”, палітвязні пастаянна церпяць дадатковыя пакаранні. У дачыненні да іх рэзка пагаршаюцца і без таго нялёгкія рэжымы ўтрымання, якасць харчавання і медыцынскай дапамогі. Акрамя таго, «пазбаўленне спатканняў са сваякамі, абмежаванне карэспандэнцыі і пастаянны ціск з мэтай атрымання просьбы аб памілаванні дапаўняюць фізічныя выпрабаванні псіхалагічнымі, набліжаючы ўмовы ўтрымання палітвязняў да жорсткага і зневажальнага чалавечую годнасць абыходжання».

Нам цяжка жыць, ведаючы што з імі вытворваюць.  А ім нават цяжэй.

Нашы віншаванні павінны памагчы ім трымацца. Воля не за гарамі, і Бог такі з намі.

Сябры, з надыходзячым вас Новым годам і з Калядамі!

????????????????

І чым больш мы будзем падтрымліваць адзім аднаго, тым больш людзей будуць у нас верыць. Тым менш у Беларусі будзе знявагі да сумленнага, справядлівага чалавека.

Валерый Каранкевіч, “Гавары праўду”

27 декабря 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета