+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Правы Чалавека і Высокія Тэхналогіi — абмен Нідэрландскiм, Польскiм i Беларускiм вопытам

З нагоды Міжнароднага Дня Правоў Чалавека Пасольства Каралеўства Нідэрландаў і Фонд Res Publica Nova разам арганізуюць семінар “Правы Чалавека і Высокія Тэхналогіi — абмен Нідэрландскiм, Польскiм i Беларускiм вопытам”.

Польскiя, Беларускiя i Нідэрландскiя партнёры прымуць удзел у гэтым семінары, які адбудзецца ў Чацвер 11 снежня з 16.30 да 19.15 (паводле беларускага часу). Cемінар будзе транслявацца ў Iнтэрнэце.

Пасольства Каралеўства Нідэрландаў арганізуе трохбаковыя канферэнцыi па Беларусі кожны год у перыядзе часу, блiзкiм да Міжнароднага Дня Правоў Чалавека. Мы робім гэта для таго, каб праявіць салідарнасць з краінай і для прасоўвання інавацыйных падыходаў у абароне і прасоўваннi правоў чалавека.

Тэмай мерапрыемства ў гэтым годзе з’яўляецца “Правы чалавека ў дачыненні да высокіх тэхналогій”. Інтэрнэт спрыяе свабодзе выказвання меркаванняў, удзелу ў палітычных і дэмакратычных працэсах. Але ён таксама мае і адваротны бок: краіны актыўна сочаць за анлайн рухамi актывістаў каб прыцягнуць да адказнасці. Таму важна знайсці баланс паміж прасоўваннем нацыянальнай і міжнароднай лічбавай бяспекі з аднаго боку і інтэрнэт-волі з іншага. Лічбавыя свабоды і кібер-бяспека ўмацоўваюць адзін аднаго толькі тады, калі яны вырашаюцца разам.

Канферэнцыя будзе праходзіць у Пасольстве Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве, вул. Кавалерыi 10.

 

Cемінар будзе транслявацца ў Iнтэрнэце:

http://goo.gl/Nh4ahg

www.zapraudu.info

11 декабря 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі