+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Празрыстасць ў бюджэтнай палітыцы

Кампанія «Гавары Праўду» вывучае мясцовыя бюджэты. Актывісты арганізацыі гавораць пра магчымасць прыйсці на дапамогу эканамістам з уладнай вертыкалі. «Гэта будзе крок да празрыстасці ў бюджэтнай палітыцы», — кажа намеснік кіраўніка кампаніі «Гавары Праўду» Андрэй Дзмітрыеў. У гарадскія, раённыя і абласныя выканаўчыя камітэты накіраваны звароты з адпаведнымі прапановамі:

— Гэта першая ў гэтым годзе акцыя офісаў дэпутатаў “Грамадзянскай дамовы”. Мы дазнаёмся мясцовыя бюджэты, каб ведаць іх і ўносіць свае прапановы, што патрэбна змяняць і рабіць. І, па-другое, мы ўжо даслалі свае прапановы ва ўсе мясцовыя ўлады, што мясцовы бюджэт і справаздача па мясцовым бюджэце павінны быць размешчаныя таксама на сайтах райвыканкама ці выканкамаў іншых узроўняў. 

Паводле Андрэя Дзмітрыева, «такая празрыстасць дасць магчымасць мясцовым палітыкам абапірацца на лічбы, а не толькі выказваць грамадзянскую пазіцыю». Кожны дэпутат «Грамадзянскай дамовы» павінен быў сабраць не менш за 150 подпісаў пад зваротам, які ў далейшым быў накіраваны ў мясцовыя выканкамы. Кампанія ахапіла 18 раённых, усе абласныя і Менскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя

30 января 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі