+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Андрей Дмитриев: Про Дзяды

«Дзяды» — для мяне заўсёды былі нейкай сакральнай акцыяй. Ёсць «Дзяды» і ўсе астанія мерапрыемства апазіцыі. Тады мне было ўсяго 14 год, і ўсе, што тычылася з вяртаннем сцяга, гісторыі, праўды, сумленнасці, гонару — Адраджэння Беларусі — асацыявалася не з “Чарнобыльскім Шляхам”, а менавіта з «Дзядамі». Мы чыталі Пазняка і «Нашу Ніву» і марылі, што навала дыктатуры хутка міне Беларусь. Мы былі супраць рэфэрэндумаў і змагаліся, каб у нашым класе вісеў БЧБ сцяг. Нам здавалася, што беларусы, даведаўшыся пра сцяг, гісторыю, нацыянальны гонар — ужо ніколі не пажадаюць жыць пры дыктатуры і знявазе, пры савецкіх сымбалях і з адсутнацсю свабоды. Мы памыліліся. Але мы памыліліся ў працягласці часу, які патрэбны для развіцця грамадства, але дагэтуль упэўнены, што мы не памыліліся ў накірунку. І сённяшнія «Дзяды» захавалі гэты настрой і тую ж сакральнасць, веру ў перамены і новую Беларусь. Прынамсі, для мяне асабіста. «Жыве Беларусь» — яе бел-чырвона-белы сцяг, яе гісторыя і яе будучыня. Жыве!

Просмотреть Дзяды-2011 на карте большего размера

2 ноября 2011

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ