+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Прыхільнікі кампаніі “Гавары праўду” абмеркавалі праблемы Мінска

У офісе кампаніі “Гавары праўду” сабраліся паўтара дзесятка новых прыхільнікаў ідэі “Грамадзянскай дамовы”, якія не выключаюць свайго ўдзелу ў мясцовых выбарах.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні праблем горада, магчымы удзел у будучых выбарах у мясцовыя Саветы, а таксама наўпрост дзяліліся думкамі наконт сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі.

Вельмі прыемна было бачыць шмат новых людзей, якія нягледзячы на агульную апатыю ў краіне, прыйшлі на сустрэчу і некаторыя далі сваю папярэднюю згоду на ўдзел у выбарах. Не абавязкова гэта будучыя кандыдаты. Магчыма нехта будзе назіральнікам, нехта будзе дапамагаць са зборам подпісаў, ці распаўсюджваннем улетак. Але галоўнае, што грамадзяне маюць надзею на перамены і не апускаюць рукі ў такіх складаных умовах, – кажа Юрый Салодкі, каардынатар кампаніі “Гавары праўду” па Мінску.

zapraudu.info

10 мая 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета