+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Публіка прагла і музыкі, і вершаў, ацаніла і музыку, і паэта

Папулярны беларускі калектыў «Ляпіс Трубяцкой» 30 лістапада выступіў на самай вялікай арэне Вільні.

_DSC0372

Прэзентаваўся першы беларускамоўны альбом «Грай».

Як добра вядома, выступы гурта забароненыя на радзіме музыкаў — у Беларусі. Але гэта зусім не перашкодзіла прыхільнікам групы паехаць у Вільню на канцэрт сапраўды беларускага калектыва. Можна сказаць, літоўская «прапіска» прэзентацыі якраз паспрыяла росту цікавасці да яе.

_DSC0369

На канцертнай пляцоўцы Siemens Arena тысячы беларусаў чакалі сталы, дзе прадавалі розную прадукцыю, беларускую атрыбутыку, дыскі, кнігі…

IMG_0040

Як толькі там з’явіўся лідэр «Гавары праўду», людзі адразу пазналі Некляева, пачалі падыходзіць, прасілі пафатаграфавацца, падпісаць кнігі. Працягвалі канцертныя квіткі – «Уладзімір Пракопавіч, аўтограф, калі ласка!». Сябрам, калегам давялося ў нейкім сэнсе абараняць палітыка ад падвышанай цікавасці і націску людзей.

IMG_0036

IMG_0048

IMG_0051

Пакуль мы ішлі да свойго сектара, чуліся прывітанні, воклікі гледачоў: “Глядзіце, Някляеў!” Не стану крывіць душой: было вельмі прыемна. І пад час выступу «ляпісаў», і пасля людзі таксама бясконца падыходзілі да нас, размаўлялі, задавалі розныя пытанні, прасілі аўтографы.

IMG_0109

_DSC0403

IMG_0144

Акрамя таго, што быў вельмі цудоўны канцэрт, адбылася і цудоўная сустэча двух творцаў: Уладзіміра Някляева і Сяргея Міхалка. Яны сімвалічна абмяняліся імяннымі падарункамі: кнігай і дыскам.

На жаль, такія знакавыя канцэрты і творчыя сустрэчы проходзяць пакуль за межамі краіны. Вельмі хочацца  каб Беларусь, нарэшце, стала родным  на справе для ўсіх беларусаў.

_DSC0393

Алег Мяцеліца, zapraudu.info

2 декабря 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ