+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Пярэпалах у салігорскай міліцыі: гаварыпраўдаўцы зноў раздавалі балёнікі

Салігорская міліцыя зноў «стаіць на вушах» — актывісты кампаніі «Гавары праўду» раздавалі на гарадзкім рынку паветраныя балёнікі.

Як паведаміла нашаму сайту прадпрымальніца Тацьцяна Кучынская, у сувязі зь Днём ведаў прадстаўнікі кампаніі «Гавары праўду» вырашылі павіншаваць юных школьнікаў і іх бацькоў са сьвятам і падарыць ім свае балёнікі з заклікам гаварыць праўду. Пад час акцыі анікіх інцыдэнтаў не было, аднка ўвечары Тацьцяне патэлефанваў участковы міліцыянт ды запрасаў «на бяседу» у сувязі з разадачай балёнікаў.

— Мяне такі званок вельмі зьдзівіў, бо гэтыя балёнікі былі ў нас раней канфіскаваныя спэцслужбамі, а пазьней іх нам вярнулі назад. Ня ведаю якую экспэртызу там над імі рабілі, але ж відавочна, што калі б яны несьлі нейкую пагрозу канстытуцыйнаму ладу ці грамадзтву, дык балёнікі б зьнішчылі наўпрост у засьценках КДБ, — паведаміла рэдакцыі САЛІГОРСК.org Тацьцяна Кучынская.

Прадпрымальніца запатрабавала ад участковага даслаць ёй правільна аформленую павестку з указаньнем у якасьці каго і па якой крымінальнай справе зь ёй хочуць «пабяседваць».

Варта адзначыць, што 30 красавіка 2010 году салігорская міліцыя ўжо прайграла адну бітву з паветранымі шарамі. Тады на Кастрычніцкім рынку гораду таксама валадарыла весялосьць ды пазытыў — наведвальнікі рынку зь дзецьмі масава хадзілі з балёнікамі з надпісам «Гавары праўду». Такімі ж балёнікамі былі ўпрыгожаны дзясяткі гандлёвых кропак ды ралетаў. Аднак у хуткім часе па рынку з драбінкамі ў рукох засноўдалі людзі ў форме і без. Яны падстаўлялі драбінкі да ралетаў, здымалі балёнікі і… пратыкалі іх! Выглядала гэта вельмі недарэчна і стала ледзь не галоўнай гарадзкой падзей.

saligorsk.org

1 сентября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі