+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Рада Маладога фронту заступілася за актывістку «Гавары праўду!»

Рада Маладога Фронту Гродна заступілася за грамадскую актывістку Тацяну Касатую, адлічаную з аспірантуры. Маладзёны папярэдзілі бюракратаў аб недапушчальнасці сістэмы рэпрэсіўнай адукацыі і аб крымінальнай адказнасці за незаконныя выключэнні студэнтаў і аспірантаў, падрыхтаваўшы для іх адмысловы ліст.

Алесь Кіркевіч адзначае:

— Ліст быў адрасаваны ў першую чаргу адміністрацыі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта факультэта гісторыі і сацыялогіі: дэкану Эдмунду Ярмусіку, Валерыю Чарапіцы – загадчыку кафедры славянскіх дзяржаў, і Аляксандру Нечухрыну. Гэта тыя людзі, якія разглядаючы апеляцыю Касатай, вынеслі вердыкт аб яе выключэнні. Мы тут не «нарываемся», не шукаем ніякага канфлікту, але сваіх людзей у складанай сітуацыі мы таксама кідаць не збіраемся. Мы лічым, што справядлівасць мае быць, і нельга спускаць тым бюракратам, якія гэтым зараз займаюцца. Такія непрыгожыя, я б сказаў, хамскія дзеянні у дачынені да маладога гісторыка. Гэты ліст быў вывешаны ў інтэрнэце і будзе неўзабаве перададзены самім адрасатам.

Нагадаем, што Таццяна Касатая была выключана з аспірантуры за актыўную грамадскую дзейнасць, а менавіта за ўдзел у перадвыбарнай кампаніі У. Някляева, а таксама за удзел у ініцыятыве па наданні адной з вуліц Гродна імя Васіля Быкава. Афіцыйнай жа версіяй выключэння аспіранткі стала невыкананне плана. Ранней Тацяне Касатай  не прадоўжылі кантракт па месцы працы.

«Радыё Рацыя»

27 октября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета