+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Рагачоў: незарэгістраваны прэтэндэнт ад “Гавары праўду” выступіў за байкот выбараў

Скарга Дзяніса Дашкевіча, якая разглядалася ўчора на паседжанні ЦВК, засталася незадаволенай: актывіста кампаніі “Гавары праўду” не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты.

Як паведамляецца, за Дашкевіча было сабрана больш за 1500 подпісаў, у выбарчую камісію было здадзена 1080. Згодна з выдадзенай копіяй рашэння камісіі, сабраных подпісаў за Дашкевіча ў камісію трапіла 1056, з іх 68 прызнаныя несапраўднымі. Актывісту “Гавары праўду” паведамілі, што ў камісію таксама паступілі заявы грамадзян, якія не прадпісваліся за Дашкевіча, але самі заявы Дашкевічу не паказалі. Пры гэтым да працэдуры праверкі подпісаў ні назіральнікаў, ні членаў яго каманды не пусцілі.

У сувязі з гэтым Дашкевіч праз незалежны сайт vrogacheve.ru звярнуўся да рагачоўцаў з прапановай байкоту выбараў у парламент.

“Калі вас будуць гнаць на выбарчыя ўчасткі, пішыце на бюлетэне: “Я супраць усіх”. Калі вы мелі намер аддаць свой ​​голас за Дзяніса Дашкевіча, пішыце: “Я за Дашкевіча”, – гаворыцца ў звароце.

Сваёй галоўная задачай рагачоўскія актывісты ставяць “пустуючыя выбарчыя ўчасткі ў асноўны дзень галасавання – 23 верасня”. Пры гэтым каманда Дашкевіча звярнулася да ўсіх тых, хто можа аказаць дапамогу ў распаўсюджванні гэтай інфармацыі.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

29 августа 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі