+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Распачаўся збор подпісаў за Народны сход

18 жніўня арганізатары Народнага сходу ў часе прэсавай канферэнцыі  распавялі пра пачатак збору подпісаў у Мінску і буйных гарадах Беларусі, акцэнтавалі ўвагу на тым, што Народны сход ёсць канстытуцыйным правам беларусаў і адначасова чарговым тэстам на канстытуцыйнасць дзейнай улады.

Перадусім, падкрэслілі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі, Народны сход  мае на мэце аб’яднаць апазіцыю і даць людзям магчымасць дагрукацца да ўладаў з праблемамі і задаць хвалюючыя пытанні.

Паводле старшыні аргкамітэта Віктара Івашкевіча, “аргакмітэт выступае як тэхнічны арганізатар гэткіх сустрэч, каб людзі скарысталіся сваім правам на правядзенне сходаў. Мы даем людзям легальную магчымасць сабрацца і абмеркаваць праблемы, якія сёння існуюць у краіне”.

Як адзначыў Сяргей Калякін, у пераважнай большасці людзі станоўча рэагуюць на ініцыятыву і ставяць свае подпісы.

— Зараз лета, таму паловы людзей папросту няма дома. Але трэба дагрукацца ў кожныя дзверы”, — распавёў лідар Партыі “Справядлівы свет”. — За тыдзень у Мінску сабрана ўжо тысяча подпісаў.

Калякін таксама адзначыў, што “Народны сход,  прызначаны на 8 кастрычніка, не будзе Вялікай Кастрычніцкай дэмакратычнай рэвалюцыяй. Мы правяраем уладу, наколькі яна канстутыцыйна”.

Лідар кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў падкрэсліў, што “усе размовы пра адзінства апазіцыі нічога не вартыя, пакуль не будзе рэальнай падтрымкі адно аднаго”.

—  “Гавары праўду!” ўдзельнічае ў аргкамітэце перадусім тым, што Народны сход адпавядае нашай дзейнасці ў межах кампаніі “Зратуем Беларусь!”. Гэта дыялог. Калі нехта выявіў ініцыятыву, ініцыятыву не ЗА нейкую партыю ці арганізацыю, а ЗА народ ,чаму б не патрымаць яе?

Уладзімір Някляеў выказаў думку, што наўрад ва ўладзе будзе разуменне таго, што Народны сход рыхтуецца ў межах заканадаўства.

— Улады ўжо пачынаюць рыхтаваць адказ. Так, стала вядома, што ствараецца новы жандармскі полк. У краіне крызіс, а тут знаходзяцца грошы на новае міліцэйскае ўтварэнне. Якім будзе адказ уладаў на правядзенне Народнага сходу, невядома. Калі спрацуе розум – яны пойдуць на такі дыялог.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі паведмілі, што ўжо зараз ідзе фармаванне дружынаў, дзеля прыпынення магчымых правакацый, падобных да 19 снежня.

Збор подпісаў за правязенне Народнага сходу працягнецца да 8 кастрычніка.

Фота: Андрэй Кабанаў

Соня Аляксандрава, zapraudu.info

18 августа 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі