+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Раёныя газеты пужаюць чытачоў «каляровымі рэвалюцыямі»

У нумарах раённых газет паўночнай Магілёўшчыны ад 23 лістапада – Бялыніцкага, Круглянскага і Шклоўскага раёнаў – быў сінхронна надрукаваны артыкул Аляксандра Галакова, прысвечаны «контррэвалюцыйнаму путчу» 1956 года ў Венгрыі і «каляровым рэвалюцыям», што адбылісь значна пазней.

Шклоўская «Ударны фронт» і круглянская «Сельская жыццё» надрукавалі артыкул Галакова пад назвай «От контрреволюционных мятежей до цветных революций», бялыніцкая «раёнка» змясціла опус пад назвай «Тэрарызм атрымаў адпор».

У артыкуле аўтар спачатку распавядае пра падзеі ў Венгрыі ў 1956 годзе і паведамляе, што «контрреволюционный путч был организован заговорщиками внутри страны и имел широкую поддержку США с целью свержения народной демократиии, власти рабочих и крестьян, восстановления прежнего господствующего строя».

Аляксандр Галакоў робіць вывад, што рэвалюцыйныя падзеі ў Венгрыі «сталі прадвеснікамі развалу Савецкага Саюза, Югаславіі, Чэхаславакіі і арганізацыі каляровых рэвалюцый у былых савецкіх рэспубліках – Грузіі, Украіне, Кіргізіі і інш. ЗША імкнуцца ўстанавіць сваю гегемонію ва ўсім свеце, што прыводзіць да пастаяннай дэстабілізацыі палітычнай абстаноўкі і парушэння міжнародных нормаў права. Ва ўсіх незалежных краінах для падрыву грамадскага ладу знутры яны ствараюць, фінансуюць і ўзбройваюць унутраную апазіцыю. Яны спракавалі па Інтэрнэту, створанаму ЦРУ ЗША і ператворанаму ў так званую «сусветную павуціну» ў 1993 годзе, канфрантацыю «Арабская вясна» ў паўночнаафрыканскіх краінах – Тунісе, Егіпце, Йемене, Лівіі і Сірыі. З-за гэтага яны яшчэ будуць пажынаць горкія плады. Сапраўдным злачынствам і блюзнерствам стала знішчэнне квітнеючай дзяржавы – Лівіі з яе мудрым лідэрам Муамарам Каддафі».

Ну, што тут скажаш? Прачытаўшы артыкул Аляксандра Галакова, можа скласціся ўражанне, што мы зараз жывём не ў 21 стагоддзі, а знаходзімся ў самым росквіце перыяду «халоднай вайны». Сумна, што нашы чыноўнікі ад ідэалогіі засталіся жыць у тым часе, бо адразу бачна , што артыкул был надрукаваны па замове ідэалагічных структур, менавіта таму ён адначасова з’явіўся ў некалькіх «раёнках». Улады вельмі напалоханы рэвалюцыйнымі падзеямі ў Лівіі і іншых арабскіх краінах, таму стараюцца прэвентыўна запалохаць рознымі «страшылкамі» грамадзян Беларусі, каб тут ніхто не паварушыўся з мэтай абароны сваіх праў, не выступіў супраць рэзкага пагаршэння ўзроўня жыцця.

Што ж датычыцца зместу самаго артыкула, то тут наогул каментаваць нечага. Месцамі ён нагадвае трызненне не зусім здаровага чалавека. Чаго каштуюць такія выказванні аўтара, як «масіраваная бамбардзіроўка самалётамі НАТА лівійскай тэрыторыі… негатыўна адбілась на зямной кары і прывяла да землятрусу ў Турцыі» альбо «Венгрыя, знаходзячаяся на капітылістычным шляху развіцця, не дасягнула ніякіх значных поспехаў і знаходзіцца ў глубокім эканамічным крызісе, лічачыся на завуголлі гісторыі». Лепш бы аўтар напісаў пра тое, дзе знаходзіцца зараз «моцная квітнеючая Беларусь»…

Барыс Вырвіч

24 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам