+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Разгромлены пікет «Zмены» (фото, видео)

Невядомыя затрымалі сябраў ГА «БАЖ» — незалежнага тэлеаператара Аляксандра Баразенку, а таксама фатографаў двух інфармацыйных агенцтваў: ад Associated Press — Сяргея Грыца і ад Reuters — Васіля Фядосенку. Усіх іх звезлі ў невядомым накірунку.

Інцыдэнт адбыўся апоўдні 18 верасня побач з універсамам Фрунзенскі, дзе актывісты моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду” — «Zмена» зладзілі перадвыбарчы пікет з сімвалічнай раздачай баршчу. Пасля пачатку пікета да ўдзельнікаў і журналістаў падбеглі невядомыя, пачалі збіваць і затрымліваць усіх прысутных.

Падчас затрымання невядомыя ў цывільным разбілі акуляры фотакарэспандэнту Associated Press Сяргею Грыцу, пасля чаго пачалі сілай запіхваць усіх прысутных у мікрааўтобус. Паводле папярэдніх звестак, журналісты атрымалі траўмы. Зараз іх тэлефоны не адказваюць.

Гэты пікет праводзіўся межах кампаніі «Байкот — 101». Таксама затрыманы Павел Вінаградаў, Аляксандр Арцыбашаў, Ягор Віняцкі і Ганна Курловіч.

Крыніца: сайт БАЖ

18 сентября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі