+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

РЭЧКА СЛУЧ. Павярхоўнымі мерамі тут не абыдзешся

485 жыхароў горада Слуцка прапанавалі мясцоваму райвыканкаму распрацаваць комплекс мерапрыемстваў па выратаванню рэчкі Случ.

У калектыўным звароце жыхары Слуцка выказалі занепакоенасць неналежным станам рэчкі Случ у цэнтры горада.

“Зарослая, зацягнутая цінай, — пішуць случчане, — яна ператварылася ў балота, сметнік, рассаднік камароў, вужоў і гадзюк. Нераўнадушныя людзі папрасілі райвыканкам прыняць меры для прывядзення рэчкі Случ у належны стан, а таксама праінфармаваць грамадзян аб плане мерапрыемстваў па выратаванню рэчкі».

Подпісы пад калектыўным зваротам збіралі мясцовыя актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”.

Жыхары Слуцка не толькі ахвотна падпісваліся пад зваротам, але і дзяліліся сваімі ўражаннямі.

Пенсіянер Анатоль Іванавіч лічыць, што мясцовыя ўлады звяртаюць увагу на рэчку толькі тады, калі рыхтуюцца да сустрэчы высокага начальства:

— Апошні раз рэчку ў цэнтры чысцілі тры гады таму да дня горада. Думаю, што ў гэтым месяцы таксама пачысцяць зверху ціну – у канцы верасня будзе адкрыццё адноўленай фабрыкі слуцкіх паясоў. Можа, нават сам “бацька” завітае. Але што гараджанам да такой чысткі: хутка ўжо зіма. У першыя гады пасля дажынак дзеці маглі пакатацца на катамаранах па Случы. Сёлетнім летам катамараны прыткнуліся ля зарослых берагоў яшчэ ў чэрвені. Так і стаяць з тых пор.

Арцём, малады хлопец, лічыць, што Случ губяць і вынікі непрадуманых мерапрыемстваў па пашырэнню рэчышча пад час дажынак, а павярхоўны збор раскі і ціны мала што дасць. Да таго ж водарасці растуць як валасы пасля стрыжкі: чым больш падрэзваеш, тым гусцейшыя валасы. Патрэбны цэлы комплекс мерапрыемстваў і штодзённая праца па кантролю за становішчам гістарычнай рэчкі Случ — лічыць малады чалавек.

Зінаіда Цімошак, zapraudu.info

4 сентября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета