+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Рэчыца: старшыня райвыканкаму палохае выбаршчыкаў апазіцыяй і падзеямі ва Украіне

Са зваротам да жыхароў раёна зрабіць «правільны выбар» звярнуўся на старонках газеты «Дняпровец» старшыня Рэчыцкага райвыканкаму Віталь Панчанка. Свае разважанні ён пачаў з адзнакі дэпутатаў мясцовых Саветаў 26 склікання, і назваў іх «безумоўна правільнымі». «Без лішняга шуму, нікому не патрэбных дэбатаў, нейкіх гучных заяў-выступаў, якія, як правіла, зводзяцца да таго, каб паказаць сваю асабістую значнасць і непаўторнасць, нашы Саветы канструктыўна рабілі сваю справу», — выказаўся Віталь Панчанка. 

Чыноўнік узгадаў сусветны фінансавы крызіс і гандлёвыя войны, і прыйшоў да высновы, што Беларусь здолела «захаваць галоўнае – парадак і бяспеку для ўсіх грамадзян».

Старшыня выканкаму праінфармаваў выбаршчыкаў, што жыхары Расіі, Украіны і Малдовы «шчыра зайздросцяць нашаму парадку, дабрабыту і накіраванасці нашай дзяржавы на рэальны вынік для большасці сваіх грамадзян». Віталь Панчанка перайшоў да тых, хто «можа быць супраць таго, каб жыццё беларускіх грамадзян паляпшалася». Хто ж гэтыя ворагі, якія супраць паляпшэння жыцця беларусаў? «Толькі тыя, каму трэба вырашыць канкрэтныя карысныя задачы сваіх заакіянскіх гаспадароў і атрымаць за гэта свае трыццаць срэбранікаў. Што мы зараз і бачым у нашай паўднёвай суседкі», — піша былы дырэктар калгасу, які з нядаўняга часу (мінулых выбараў) узначаліў Рэчыцкі райвыканкам.

«Такога (напэўна, маючы на ўвазе падзеі ва Украіне, — РЭД) людзі хацелі бы і ў нас, у Беларусі. Яны грукаюцца ў нашы дамы і пад выглядам агітацыі за «свабодных» кандыдатаў ад апазіцыі спрабуюць пераканаць нас, што з іх прыходам да ўлады ў нас пацякуць малочныя рэкі з кісельнымі берагамі», — выкрывае змовы чыноўнік.

На самой справе, як ён піша, апазіцыя хоча не дабра для народа, а «раскачаць наш човен знізу, праз укараненне сваіх прадстаўнікоў у мясцовыя органы ўлады». Віталь Панчанка ўпэўнена піша, што прадстаўнікі апазіцыі «грошы на гэта атрымалі, якія трэба адпрацаваць».

Начальнік зноў узгадвае падзеі ў суседняй краіне, пішучы, што «не дай Бог нам такой «дэмакратыі», як зараз ва Украіне».

Ён, дарэчы, «не супраць дэмакратыі, свабоды і рынкавых адносін», але «усё гэта ў нас ёсць, і ўсё гэта трэба развіваць і ўдасканальваць».

«Вясна»

 

21 марта 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі