+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

РЭЧЫЦА: зарэгістраваны 76 ініцыятыўных груп па збору подпісаў, 39 з іх – ад кампаніі «Народны рэферэндум»

Назіральнік Валер Пуціцкі 17 студзеня прысутнічаў на паседжанні Рэчыцкай раённай выбарчай камісіі, на якім прайшла рэгістрацыя ініцыятыўных груп па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.

 Па словах назіральнікаў, агулам былі зарэгістраваны 76 ініцыятыўных груп, 39 з якіх – за вылучэнцаў ад апазіцыі (кампаніі «Народны рэферэндум», у склад якой увайшлі грамадзянская кампанія «Гавары праўду!», Партыя БНФ і Рух «За свабоду!»). Патэнцыйныя кандыдаты прэтэндуюць на 40 месцаў «народных выбраннікаў» у Рэчыцкім раённым Савеце дэпутатаў.

Таксама ад кампаніі «Народны рэферэндум» па Рэчыцы вылучаюцца шляхам збору подпісаў ў абласны Савет дэпутатаў тры чалавекі.

76 патэнцыйных кандыдатаў – не канчатковая лічба, так як яшчэ адбудзецца вылучэнне ад працоўных калектываў і палітычных партый.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: http://spring96.org/be/news/68530

20 января 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета