+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Рэчыцкія ўлады сарвалі мітынг прадпрымальнікаў

Яны планавалі акцыю ля будынка райвыканкама на знак пратэсту супраць увядзення сертыфікатаў на тавары лёгкай прамысловасці.

1c4a04ecf3563cfc127427308b250b80

У Рэчыцы не адбыўся мітынг прадпрымальнікаў супраць прэзідэнцкага ўказу №222. Як паведамляе сайт odsgomel.org, мітынг планаваўся каля будынку райвыканкама. Прадпрымальнікі з рынкаў «Славянскі» і «Цэнтральны» планавалі пратэставаць супраць увядзення сертыфікатаў на тавары лёгкай прамысловасці.

Мяркуючы па ўсім, прадпрымальнікі проста спалохаліся міліцыянтаў. Паведамляецца, што на пляцоўцы каля райвыканкама дзяжурылі супрацоўнікі ДАІ і людзі ў цывільным. Побач, па сведчаннях відавочцаў, стаяў поўны аўтобус міліцыянтаў.

Лідар мясцовых прадпрымальнікаў Алег Шабетнік не выключае, што заяўнікаў мітынгу маглі запалохаць спецслужбы.

«Европейское радио для Беларуси»

10 марта 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ