+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

РЭФЕРЭНДУМ У БЕЛАРУСІ МОЖА БЫЦЬ ТОЛЬКІ НАРОДНЫМ

Заява ініцыятараў «Народнага Рэферэндуму» ў сувязі з выступам намесніка кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта РБ аб магчымым правядзенні рэферэндуму ў Беларусі.

Усім сёння відавочна, што большасць беларусаў хоча пераменаў.

Стомленая ўлада не здольная шчыра казаць пра праблемы, прапаноўваць шляхі іх рашэння. Мадэрнізацыя правалілася не пачаўшыся, людзей падманваюць наконт дэвальвацыі і эканамічнай сітуацыі ў краіне.

Замест таго, каб падтрымліваць эканамічную ініцыятыву, абараняць сем’і, прызнаваць права грамадзянаў удзельнічаць у прыняцці дзяржаўных рашэнняў, урад думае толькі пра тое, як праз чарговыя паборы дастаць з кішэні народа грошы на абсурдныя непрацуючыя праекты. Вынікам гэтых дзеянняў сталася тое, што Беларусь не з’яўляецца сёння надзейнай дзяржавай, якая паважае сваіх грамадзянаў.

Менавіта таму паводле апытання НІСЭПД 52 % беларусаў 6 месяцаў таму выказаліся ў падтрымку правядзення ў Беларусі новага Рэферэндуму па ключавых пытаннях, якія не здольная і не жадае вырашаць ўлада. За апошнія 6 месяцаў няпэўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі гэтая лічба стала больш.

Падтрымліваючы чаканні і жаданні большасці грамадзянаў Беларусі, ініцыятары «Народнага Рэферэндуму», пачынаючы з мая 2013 года праводзяць кампанію, заснаваную на сустрэчах з людзьмі і працы ад дзвярэй да дзвярэй, а таксама дыскусіях з экспертамі па высвятленні тых пытанняў, якія трэба вынесці на Рэферэндум. Вынікам сталі сустрэчы больш чым у 50 гарадах і каля 20 000 запоўненых купонаў з пытаннямі на Рэферэндум. Быў накіраваны асабісты зварот да кожнай палітычнай партыі, руху, парламента, урада, фабрыкам думкі з прапановай задаць сваё пытанне на Рэферэндум .

Мы ўпэўненыя ў тым, што Беларусі патрэбны Рэферэндум і народным ён будзе толькі тады, калі на яго будуць вынесены пытанні, сфармуляваныя самімі людзьмі , а не прыдуманыя на бессэнсоўных нарадах у Лукашэнкі. Мы працягнем працу над фармуляваннем пытанняў і прасоўванні ідэі рэферэндуму, а таксама маем намер выкарыстоўваць мясцовыя выбары для збору подпісаў у падтрымку «Народнага Рэферэндуму».

Перахапіць ідэю Рэферэндуму немагчыма, бо яна зыходзіць ад большасці беларусаў . Народ цудоўна разумее, якія пытанні сёння неабходна вырашаць і яны будуць сфармуляваны ў рамках «Народнага Рэферэндуму». Спробы падмяніць інтарэсы людзей інтарэсамі чыноўнікаў толькі павялічаць прорву паміж уладай і грамадствам.

21 ноября 2013

Коментарии

  • владимир22 ноября 2013 #

    а не станет ли народный референдум очередным лукашистским фарсом?а не подменят ли итоги народного референдума на угодные нынешней власти(ибо итоги опросов.а значит.референдума .известны.и будут они. однозначно.не в пользу нынешней власти)?

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі