+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Рэзалюцыя «Чарнобыльскага шляху-2012»

РЭЗАЛЮЦЫЯ

«Чарнобыльскага шляху-2012»

Спынім ядзерны генацыд беларускага народу!


Больш за чвэрць стагоддзя таму назад адбылася страшная Чарнобыльская радыяцыйная катастрофа. Беларусь у найбольшай ступені пацярпела ад гэтай аварыі, яе наступствы будуць з’яўляцца прычынай хваробы і смерці беларусаў дзясяткі і нават тысячы гадоў. Аднак кіраўніцтва нашай краіны сёння аб’яўляе аб пераадоленні наступстваў Чарнобыля і хавае рэальную карціну. Жыхары Беларусі не могуць атрымаць дакладнай інфармацыі аб забруджанасці зямель і прадуктаў харчавання, а таксама сваіх арганізмаў чарнобыльскімі радыенуклідамі. Беларуская дзяржава фактычна цалкам пазбавіла сваіх пацярпелых ад Чарнобыля грамадзян сацыяльнай абароны, а таксама, не пытаючыся іх згоды, прыняло рашэнні аб вяртанні забруджаных радыенуклідамі зямель у абарот, і разгарнула будаўніцтва АЭС у курортнай зоне Беларусі. Другога і трэцяга Чарнобыля Беларусь і яе народ не вытрымаюць!

Мы, удзельнікі мітынгу «Чарнобыльскі шлях» 26 красавіка 2012 года, патрабуем ад кіраўніцтва краіны:

1. Аднавіць дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС», прынятага ў 1991 годзе, а таксама прыняць рэальныя меры па яго ажыццяўленню.

2. Спыніць выкарыстанне забруджаных чарнобыльскімі радыенуклідамі зямель, прадуктаў вытворчасці і харчавання. Забяспечыць магчымасці для перасялення людзей з забруджаных тэрыторый.

3. Адмяніць усе рашэнні па будаўніцтве Астравецкай АЭС, а таксама звязаныя з гэтым пагадненні з Расеяй як недэмакратычныя, антыканстытуцыйныя, якія парушаюць экалагічныя правы грамадзян Беларусі і міжнародныя экалагічныя канвенцыі, якія супярэчаць нацыянальным інтарэсам краіны.

4. Адкрыць магчымасці грамадскасці для ўплыву на прыняцце экалагічна, эканамічна і сацыяльна значных рашэнняў. Правесці дэмакратычныя пераўтварэнні сістэмы выканаўчай і заканадаўчай улады.

5. Вызваліць усіх палітвязняў і аднавіць іх ва ўсіх грамадзянскіх правах.

6. Забяспечыць свабодную дзейнасць незалежных сродкаў масавай інфармацыі, палітычных партый і грамадскіх арганізацый, забяспечыць свабоду правядзення сходаў і дэманстрацый.

7. Правесці свабодныя і празрыстыя выбары прэзідэнта і парламента з удзелам усіх палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Забяспечыць адкрыты і незалежны падлік галасоў.

26 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку