+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Рыбакі і бярозаўскія актывісты «Гавары праўду» патрабуюць змяніць адлегласць аўтастаянак ад вады

Аматары рыбнай лоўлі звярнуліся ў Бярозаўскі райвыканкам з просьбай змяніць адлегласць ад вады стаянкі аўтамабіляў. У Бярозаўскім раёне частка вадаёмаў не адпавядае вызначаным нормам , кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” , які дапамагае рыбакам у гэтым пытанні:

— Просім раённы выканаўчы камітэт прыняць рашэнне згодна з пастановай Савета міністраў, якое можа вырашыць гэтую праблему. Найменшая адлегласць да вадаёмаў, паводле пастановы міністэрства, можа быць 5 метраў. Калі 5 метраў прымаецца, то здымаецца праблема штрафаў. А памер іх даволі вялікі – да 300 тысяч.

Паводле слоў Лазарэнкава, падпісалі зварот больш за 100 чалавек. Калі ўлады пойдуць насустрач людзям, праблема будзе вырашана.

Крыніца: «Беларускае Радыё Рацыя»

17 июля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета