+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Саджайце трускаўкі ды маліны»

У Дарагічыне на Берасьцейшчыне на мяжы закрыцьця мясцовы камбікормавы завод. Каля 300 чалавек чакаюць звальненьня, а прадпрыемства выкупляе ранейшы канкурэнт з Жабінкі.

Распавядае актывіст «Гавары праўду» Сяргей Гардзіевіч, які пэўны час працаваў інжынэрам на сельскагаспадарчым прадпрыемстве, якое набывала прадукцыю камбікормавага заводу:

— У заняпадзе камбікормавага заводу вінавата раённае кіраўніцтва. На сёньня я ведаю, што асноўная вытворчасьць камбікорму згорнутая, застаўся толькі працаваць элеватар, дзе будзе дзяржаўная рэзэрва. Былі часы — там быў добры заробак, завод добра цаніўся. У цяперашняй сытуацыі, я думаю, вінаватыя не дырэктары, якія прыходзілі і сыходзілі, а кіраўніцтва раёну, якое дэ-факта кіравала гэтым заводам. Непрадуманая палітыка райвыканкаму прывяла да таго, што завод знаходзіцца ў такім гаротным стане.

Наконт таго, куды змогуць уладкавацца працаўнікі Дарагічынскага камбікормавага заводу, спадар Гардзіевіч кажа:

— У Дарагічыне шанцаў працаўладкавацца ніякіх. Калі выступаў перад працаўнікамі старшыня райвыканкаму, ён параіў усім ісьці саджаць трускаўкі ды маліны. Вось такі ўзровень старшыні райвыканкаму.

«Радыё Свабода»

10 июля 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета