+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

САЛІГОРСК: СУПРАЦЬ НАРКОТЫКАЎ І РЭПРЭСІЯЎ (фота)

Грамадскія актывісты зладзілі ў Салігорску дзьве вулічныя акцыі: супраць ужывання наркотыкаў і ў падтрымку палітвязняў, з патрабаваннем спыніць палітычныя рэпрэсіі.

 

«Неабходна распаўсюджваць інфармацыю пра наступствы»

Прадстаўнікі кампаніі «Гавары праўду» правялі антынаркатычную акцыю ў горадзе Салігорску.

Не зважаючы на чэрвеньскую спёку, удзельнікі акцыі раздалі мінакам больш за 150 буклетаў, у якіх заклікалі разам змагацца з наркаагрэсіяй і засцерагчы сябе ды сваіх блізкіх ад гэтай згубнай рэчы.

Грамадзянскія актывісты звярталіся да моладзі з просьбаю паставіць свой подпіс  пад абяцаннем: «Ніколі ў жыцці не прымаць наркотыкі!» Больш за паўсотні маладых людзей выказалі жаданне пакінуць свае аўтографы. Гэтаксама актыўна адгукаліся і падтрымлівалі актывістаў дарослыя салігорцы.

Вось што кажа адзін з удзельнікаў акцыі Аляксандр СОЛАП: «Мне вельмі прыемна бачыць падлеткаў, якія кажуць, што наркотыкі – гэта зло, што яны ніколі не будуць іх ужываць, і ахвотна ставілі подпісы пад абяцаннем не прымаць наркотыкі.

Дзеці прасілі нас зайсці ў школу, казалі, што ім будзе цікава пачуць больш новай інфармацыі пра шкоду наркотыкаў. Дарослыя жыхары Салігорска выказвалі свае словы падзякі на наш адрас – за тое, што мы ўздымаем дужа сур’ёзнае пытанне, за тое, што мы спрабуем выратаваць людзей ад гэтай чумы дваццатага стагоддзя. Немаладая жанчына, пакінуўшы свой подпіс, сказала, што абыякавасць да бліжняга не вядзе да шчасця, што мы займаемся патрэбнай справаю, моладзь трэба прасвятляць, а пасля дадала, што сама ўжывала наркотыкі: паспрабавала аднойчы па дурасці, з цікаўнасці, бо не ведала ўсёй жахлівай праўды. Для таго,  каб гэткай цікаўнасці у моладзі не ўзнікала, неабходна распаўсюджваць поўную, праўдзівую інфармацыю пра рэальныя наступствы ўжывання наркотыкаў.

Мы супраць таго, каб горад беларускіх гарнякоў зрабіўся “сталіцаю” беларускіх наркаманаў!»

 

«Свабоду палітвязням!»

Грамадзянскія актывісты Салігорска публічна выступілі за свабоду палітвязням, рызыкуючы свабодаю ўласнай.

Яны выказалі салідарнасць і падтрымку ўсім перадавым грамадзянам, чый голас дзяржава спадзяецца заглушыць у турмах; усім таварышам, якія змагаюцца ў краіне, дзе сумленне не павінна мець голасу. Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» і «Часа нашага пакалення» вывесілі плакаты са словамі «Свабоду палітвязням!» у ажыўленых месцах горада: на аўтобусных прыпынках каля аўтавакзала, у раёне набярэжнай.

Беларусь не ўваходзіць у склад Савета Еўропы і да гэтага часу не ратыфікавала Еўрапейскую Канвенцыю па абароне асноўных правоў і свабод чалавека. Такім чынам, грамадзяне Беларусі пазбаўленыя магчымасці абараняць свае правы ў Еўрапейскім Судзе па правах чалавека.

«Мы патрабуем ад уладаў Рэспублікі Беларусь і асабіста ад Аляксандра Лукашэнкі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі, стварыўшы ў беларускім грамадстве прыймальныя ўмовы для палітычнага дыялёгу і канкурэнцыі, а таксама няўхільна прытрымлівацца Канстытуцыі. “Не” палітычным рэпрэсіям!» – заяўляюць удзельнікі акцыі.

zapraudu.info

 

 

6 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам