Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353
class="post-template-default single single-post postid-258657 single-format-standard non-responsive">

+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Сам прыбраў смецьце — заплаці штраф 13 мільёнаў

Рэчыцкі лідэр прадпрымальніцкага руху, кіраўнік прыватнага гандлёва-вытворчага  прадпрыемства “Аліда і К” Алег Шабетнік аштрафаваны на 13 мільёнаў рублёў… за абыходжаньне з адыходамі ў Воўчай Гары.

Пастанову на буйны штраф  вынес 22 лістапада намесьнік начальніка раённай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Сяргей Кізілаў.

Інспэкцыя выявіла ў вёсцы Воўчая Гара, дзе знаходзіцца юрыдычная адрэса прадпрыемства, кавалкі асфальту, мэталялёму, палімэрнай дахоўкі, бітай цэглы, а таксама  сучкі й галінкі. Канстатуецца таксама, што прадпрыемствам “не распрацавана й не зацьверджана ва ўстаноўленым парадку інструкцыя па абыходжаньню з адыходамі вытворчасьці на тэрыторыі прадпрыемства” – такое  патрабаваньне  ўтрымлівае закон “Аб абыходжаньні з адыходамі”.

“Самае цікавае, што я ўжо не аднойчы пісаў на сайце “Гавары праўду”, што раённая прыродаахоўчая інспэкцыя не рэагуе на шэраг самавольных звалак у раёне, дзе павялічваюцца гурбы сьмецьця. Выглядае, што інспэкцыя празрыста намякае, каб я ня ўмешваўся туды, куды яна ня хоча”, – кажа Алег Шабетнік.

Апрача таго, прадпрымальнік зьвяртае ўвагу, што пастанова выносілася з парушэньнямі, нібы ў “гарачцы”. Бо двор у Воўчай Гары належыць на правах уласнасьці  жонцы прадпрымальніка, а не ягонаму прадпрыемству “Аліда і К”.

Прадпрымальнік мае аспрэчыць 13-мільённы штраф – ня  выць жа насамрэч з-за яго ў Воўчай Гары па-ваўчынаму.

Аляксей Клімчук

Крыніца: http://gomelspring.org/

 

27 ноября 2013


Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Татьяна Короткевич на канале «Страна для жизни»

Подписаться на рассылку