+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Сёння Васілю Быкаву споўнілася б 88 гадоў

Угодкі славутага пісьменьніка-земляка 19 чэрвеня традыцыйна адзначаюцца на Віцебшчыне.

У вёску Бычкі Вушацкага раёну — на малую радзіму Васіля Быкава — штогод зьбіраюцца прыхільнікі ягонага таленту з усёй Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

У 11 раніцы ў Віцебску адбудзецца ўрачыстае ўскладаньне кветак да мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава. Гэтая дошка зьявілася некалькі гадоў таму на будынку былога мастацкага тэхнікуму, дзе вучыўся будучы пісьменьнік. Ушанаваць яго памяць у дзень народзінаў зазвычай прыходзяць удзячныя чытачы, сябры Таварыства Беларускай Мовы і грамадзкія актывісты.

У Бычках сьвяткаваньні распачнуцца а 14-й гадзіне. Тут сёлета ўжо ў пяты раз будзе ўручана прэмія «За свабоду думкі».

Прэмія «За свабоду думкі» была заснаваная рухам «За Свабоду» на ўзор прэміі «За свабоду» імя Сахарава, якой у 2006 годзе быў уганараваны Аляксандар Мілінкевіч. Гэтай прэміяй узнагароджваюць тых, хто, на думку адмысловага журы, яскрава праявіў сябе ў грамадзкай, прафэсійнай альбо творчай дзейнасьці на карысьць Беларусі і свабоды.

Упершыню ў 2008 годзе яна была прысуджана Рыгору Барадуліну. Тады ж ляўрэатамі сталіся таксама Ўладзімер Арлоў і Павал Севярынец. У 2009 годзе прэмія «За свабоду думкі» дасталася мастакуАлесю Пушкіну. Пазалетась ганаровы дыплём і сымбалічную статуэтку аўтарства Віктара Копача атрымала Ада Райчонак, актывістка з Шаркоўшчынскага раёну, арганізатарка шматлікіх мастацкіх пленэраў, стваральніца некалькіх музэяў і заснавальніца Цэнтру імя Язэпа Драздовіча. У мінулым годзе гэтай прэміяй быў уганараваны паэт і лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў.

19 июня 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі