+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Шклоўская «раёнка» лічыць: жыць стала лепей, жыць стала весялее

 У апошнім нумары шклоўскай раеннай газеты “Ударны фронт” пад рубрыкай “З крыніц Белта” змешчаны вялікі артыкул “Сацыяльная арыентацыя прадаўжае заставацца адметнай рысай эканамічнай палітыкі ў Беларусі”. У прыватнасці, у артыкуле сцвярджаецца, што ў адрозненні ад суседніх краін, якія ўратоўваюцца ад крызісу з дапамогай уразання сацыяльных праграм і выплат, Беларусь прымае дадатковыя меры па сацыяльнай падтрымцы слабаабароненых катэгорый грамадзян.

Між тым, такая інфармацыя выклікае пэўнае здзіўленне ў жыхароў Шклоўскага раёна. Мясцовы актывіст кампаніі “Гавары праўду” Міхаіл Кучарэнка кажа, што зараз нават працуючыя грамадзяне ў Шклове адзнаючаюць значнае паніжэнне ўзроўню жыццця.

– Людзі ледзь зводзяць канцы з канцамі, грошай хапае толькі на самае неабходнае, – мяркуе Міхаіл Кучарэнка. – Гэта я кажу пра працуючых, а як выжываюць зараз сацыяльна слабаабароненыя, наогул уявіць цяжка. Яны абмяжоўваюць сябе літаральна ва ўсім.

Меркаванне грамадскага актывіста пацвярджае і той факт, што за апошнія месяцы ў Шклоўскім раёне значна павялічылась колькасць дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы. Згодна інфармацыі таго ж “Ударнага фронта”, надрукаванай у мінулым месяцы, на ўліку ў раённым аддзеле адукацыі налічваецца 118 дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Між тым, па стану на 1 сакавіка 2011 года, у раённым банку дадзеных было на ўліку 95 дзяцей, прызнаных знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы (што, дарэчы, складала аж 1,8 % ад агульнай колькасці дзіцячага і падлеткавага насельніцтва Шклоўскага раёна).

Павялічылась у Шклоўскім раёне і колькасць асобаў, якія абавязаны вяртаць дзяржаве расходы на ўтрыманне ўласных дзяцей. Калі на 1 сакавіка такіх гора-бацькоў у раёне налічвалась 122 чалавекі, то пазней колькасць абавязаных асобаў павялічылась да 128. Як пісала раней газета “Ударны фронт”, памер іх заработнай платы не дазваляе цалкам выплочваць сродкі, выдаткаваныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, які знаходзяцца на дзярзабеспячэнні.

Неабходна адзначыць, што на працягу апошніх месяцаў у Шклоўскім раёне прыпынілі і правядзенне так званых “адзіных дней інфармавання насельніцтва”. У гэтыя дні кожны месяц дзесяткі чыноўнікаў розных рангаў выязджалі на прадпрыемствы і ў арганізацыі раёна для таго, каб расказаць грамадзянам пра поспехі ў развіцці “квітнеючай Беларусі”. Па словах супрацоўніка райвыканкама, правядзенне “адзіных дней інфармавання” прыпынілі, каб не выклікаць абурэнне насельніцтва ў сувязі з значным пагаршэннем узроўня жыцця.

Іван Барысаў

16 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ