+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Што такое «движущийся пикет»?

Сёння, 17 кастрычніка, каля апаловы на дванаццатую, у судзе Ленінскага раёну г. Брэста судззя Рэўтскі вярнуў на дапрацоўку пратакол учорашняга затрымання вядомага праваабаронцы Рамана Кісляка ў Ленінскі РАУС.

Звязана гэта было з парушэннямі ў складанні дадзенага дакуманту, у прыватнасці, скажэння фармуліровак Закона «Аб масавых мерапрыемствах».

У прысутнасці больш як з дзясятка сябраў затрыманага і прадстаўнікоў СМІ суддзя публічна ўказаў супрацоўніку ў чыне маёра, складаўшаму пратакол, на адрозненне такіх паняткаў Закона як «несанкцыянаванае шэсце» і «несанкцыянаваны пікет» ды запатрабаваў удакладніць, «что вы имели ввиду под таким понятием как «движущийся пикет”?

Нагадаем, што ўчора, а 18-й гадзіне Раман Кісляк ладзіў адзіночнае вулічнае шэсце супраць незаконнага ўтрымання пад вартай старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага на бульвары Касманаўтаў ў Брэсце.

Праваабаронца затрымалі і склалі адміністратыўны пратакол аб парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання па артыкуле 23.34 КоАП, але, як было згадана вышэй, – некаррэктна.

Гэтую ноч Раман правёў ў ізалятары часовага ўтрымання, аднак зараз ён адпушчаны да новага судовага паседжання.

Вось што распавёў сам праваабаронца пасля разгляду яго справы:

– У нашым заканадаўстве існуюць пэўныя недапрацоўкі. Справа ў тым, што шэсце можа разглядацца толькі як масавае дзеянне, а пікет, які можа быць і адзіночным, не можа рухацца… Я цалкам згодзен з рашэннем суддзі, бо пратакол і сапраўды быў складзены з парушэннем фармуліровак прычын майго затрымання.

– Я таксама згодзен з гэтым рашэннем, – дадае кіраўнік грамадзкай праваабарончай прыёмнай Марат Несцярэнка, – бо ў Законе «Аб масавых мерапрыемствах» усё даволі дакладна распісана, але калі нават маёр МУС не хоча хаця б адкрыць Закон і выпісаць з яго дакладную фармуліроўку, то, прабачце, аб якой ахове і чыіх правоў мы можам казаць?

17 октября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета