+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«ШТО Я ВЕДАЮ ПРА ЕЎРОПУ?» На конкурсе ў Вільні перамаглі школьнікі з Навагрудка

У старажытнай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага Вільні, амаль паралельна з урачыстым святкаваннем 760-годдзя каранацыі Міндаўга, адбылася фінальная гульня Х Нацыянальнага конкурса школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»

У ёй узялі ўдзел каманды-пераможцы паўфінальных гульняў, якія прайшлі ў маі ў Магілеве, Гродна і Мінску, – «Еўра-М» (Магілеў), «Беларускае кола» (Навагрудак), «Разам» (Маладзечна) і «DVDend» (Жодзіна).

Ацэньвала веды ўдзельнікаў строгае, але справядлівае журы ў складзе вядомага грамадскага дзеяча і журналіста Вадзіма Александровіча, старшыні Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь» Улада Вялічкі, намесніка старшыні руху «За свабоду» Алеся Лагвінца ды каардынатара студэнцкіх даследванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Ірыны Луневіч. Атмасферу інтэлектуальнага свята стварала майстэрская праца вядучага – вядомага акцёра і тэлевядучага Юрася Жыгамонта.

На пачатку гульні ўдзельнікаў прывіталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эвалдас Ігнатавічус ды нязменны арганізатар конкурсу, кіраўнік яго Аргкамітэта Ігар Лялькоў.

Па выніках пяці этапаў, падчас якіх удзельнікі мусілі прадэманстраваць свае веды па гістарычнай геаграфіі Еўропы, біяграфіях славутых дзеячоў еўрапейскай (у тым ліку і беларускай) культуры, навукі, палітыкі, выбітных асобаў Вызвольнага паўстання 1863–64 гг., і нават музыкі розных еўрапейскіх народаў, перамогу атрымала каманда «Беларускае кола» з Навагрудка. Варта адзначыць, што гэта ўжо другая перамога гэтай каманды ў конкурсе (першая была ў 2010 годзе), а таксама тое, што перамога каманды з Навагрудка ў год юбілею каранацыі Міндаўга выглядае вельмі сімвалічна.

 

12 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам