+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

НЯКЛЯЕЎ СУСТРЭЎ ШУМЧАНКУ. Старшыня «Перспектывы» адседзеў 5 сутак

Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва» быў затрыманы 27 чэрвеня, у дзень правядзення папераджальнага страйку прадпрымальнікаў.

 

Анатоля Шумчанку асудзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за правядзенне «несанкцыянаванай акцыі». Сёння ён выйшаў на волю з Акрэсціна.

Нагадаем, частка беларускіх прадпрымальнікаў сёння працягваюць пратэсты. Яны прыпынілі працу з-за немагчымасці працаваць ва ўмовах патрабаванняў уведзенага тэхрэгламента Мытнага саюза. Частка індывідуальных прадпрымальнікаў страйкуюць у Мінску, Віцебску, Гомелі, Горках, Івацэвічах.

«Еўрарадыё»

P.S. Інфамагенцтва БелаПАН паведаміла, што сустракаць Шумчанку да турмы прыйшлі каля дзясятка чалавек, у тым ліку Ўладзімір Някляеў, Павел Вінаградаў, прадпрымальнік Алесь Макаеў. P.S. Інфамагенцтва БелаПАН паведаміла, што сустракаць Шумчанку да турмы прыйшлі каля дзясятка чалавек, у тым ліку Ўладзімір Някляеў, Павел Вінаградаў, прадпрымальнік Алесь Макаеў

 

 

 

2 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі