+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Сітуацыя вакол «АРХЭ»: Каментарый Уладзіміра Някляева

Уладзімір Някляеў каментуе сітуацыю, якая склалася ў дадзены момант вакол часопіса «Архэ».

Ужо не першы тыдзень працягваецца ціск на часопіс «Архэ», яго галоўнага рэдактара. З экранаў тэлебачання льецца бруд на гуманітарыяў, якія згуртаваліся вакол выдання, і асабіста на кіраўніцтва часопіса. Дэпартаментам фінансавых расследаванняў заведзена справа, арыштаваны рахунак, выданні «Архэ» пра ІІ сусветную вайну названыя папярэдне экстрэмісцкімі і накіраваныя на экспертызу.

“Як заключылі эксперты, сярод падпольных выданняў зацясаліся замалёўкі з прэтэнзіяй на экстрэмізм. У прыватнасці, маецца шмат свастык, а таксама крайне альтэрнатыўны погляд на Вялікую айчынную вайну”.
Галоўны рэдактар Валер Булгакаў, прэзентуючы кнігу „Саветызацыя Беларусі“ ў Гродна, чамусьці забыўся на неабходныя для гандлю накладныя”.
(З тэлеперадачы «Зона-Х» на канале «Беларусь-1» пра часопіс “Arche”).

Часопіс “Arche” ― адзін з найбольш удалых сучасных творчых праектаў. Чаму ён удаўся? Бо ініцыятары праекта, А. Дынько і В. Булгакаў, здолелі згуртаваць вакол яго, зацікавіць ім значную частку сённяшніх беларускіх інтэлектуалаў. І яны сталі сведчыць: у гэтым свеце ёсць не толькі беларускі ідыятызм (праект пабудовы стабілізму ў адной асобна ўзятай паўночна-заходняй губерніі), але і беларускі розум. Ёсць беларуская літаратура, філасофія, гісторыя, культуралогія, якія адмаўляюць ідыятызм як беларускую нацыянальную ідэю. Вось у чым і сапраўдная прычына праблем, якія ўзніклі ў “Arche”, і глыбінная прычына канфлікту сённяшняй улады і сённяшняга грамадства.

Сённяшняе беларускае грамадства хай з цяжкасцю, але, нягледзячы ні на што, развіваецца. Сённяшняя беларуская ўлада таксама з цяжкасцю і таксама нягледзячы ні на што ўпіраецца, трымаючы грамадства ў лейцах. А як яго ўтрымаць? Аслабляць, не даваць набіраць сілы. Знішчаць тое, што вырываецца наперад. І выбіваць не прысцяжных ― карэнных. А карэннае і ёсць беларускае.

Так у свой час знішчаўся часопіс “Крыніца”. Што цікава, амаль з тымі ж абвінавачваннямі ў “экстрэмізме, а таксама крайне альтэрнатыўным поглядзе на Вялікую Айчынную вайну”. Плюс “падтрымка здраднікаў і калабарантаў з бел-чырвона-белымі сцягамі” і, канечне (без чаго цяжка рэдактара пасадзіць, бо ў нас “няма крымінальнага пераследу па палітычных прычынах”), адсутнасць накладных.
“Крыніцу” знішчылі. І што? На месцы яе паўсталі ““Arche”, “Дзеяслоў”. Рух не стрымаць, як ні нацягвай лейцы ў вазку «Зоны-Х». Не трэба быць прарокам, каб прадказаць, што ўрэшце яны парвуцца, і прадбачыць, што ў такім разе чакае вазок.

Крыніца: Літаратурны сайт Уладзіміра Някляева

29 октября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі