+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

СКАРГА Ў МІНПРЫРОДЫ. У адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска вырашылі знішчыць 166 дрэваў!

Прыкладна месяц таму актывісты “Гавары праўду” скіравалі скаргу ў адміністрацыю Фрунзенскага раёна г. Мінска ў сувязі з масавым знішчэннем дрэваў на тэрыторыі раёна.

Праз некаторы час прыйшоў адказ, дзе кіраўніцтва раёна спасылаецца на дрэнны стан дрэваў і таму запланавана высечы 166 (!!!) дрэваў, і дадае, што, пры магчымасці, “Зеленбуд” высадзіць новыя дрэвы.

— Мы вельмі незадаволены такім здзеклівым адказам улады. Вельмі складана паверыць у паўтары сотні раптам непатрэбных дрэваў. Тым больш абурае фармулеўка “пры магчымасці”! Адна з галоўны задач улады — гэта экалагічная бяспека, а пра якую экалогію казаць, калі знішчаюцца паркі і скверы. Мы прынялі рашэнне накіраваць калектыўную скаргу ў міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя”,- пракаментаваў Юрый Салодкі, каардынатар кампаніі “Гавары праўду” у Мінску.

zapraudu.info

16 октября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі