Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353
class="post-template-default single single-post postid-252437 single-format-standard non-responsive">

+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Скаргу брэстаўчан па вуліцы Янкі Купалы часткова задаволілі

Уборка дваровой тэрыторыі, усталяванне сметніц, лавак, пясочніцы — гэтага дабіліся жыхары дома нумар 12 па вуліцы Янкі Купалы ў Брэсце.

Грамадзяне з дапамогай актывістаў кампаніі “Гавары Праўду!” сабралі некалькі дзясяткаў подпісаў і накіравалі скаргу ў Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт. Са словаў сябра ініцыятыўнай групы па вырашэнню лакальнай праблемы свайго дома Ірыны Чарнабаевай, іх скарга была задаволена толькі часткова:

— Не трэба маўчаць, таму што хочацца, каб пры выхадзе на двар было прыгожа, утульна. А ў іх адзін адказ: “Няма грошай”. Было б нядрэнна, каб эліктрычнасць правялі, хоць адзін бы слуп асвятляў двор, дык гэтым яны не займаюцца. Таму зноў трэба паперу пісаць, прасіць людзей, каб пакінулі подпіс.

Ірына Чарнабаева адзначыла, што дому каля паўсотні гадоў і ён патрабуе капітальнага рамонту. Аднак, як вынікае з адказу чыноўнікаў, капітальны рамонт дома запланаваны толькі на 2017 год.

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст


10 октября 2012


Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3353

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Татьяна Короткевич на канале «Страна для жизни»

Подписаться на рассылку